Партыя БНФ » Ці з’явіцца вуліца Міндоўга ў Менску і Наваградку?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ці з’явіцца вуліца Міндоўга ў Менску і Наваградку?

Дададзена 16.07.2017 12:01:49 | 265 праглядаў

Моладзь БНФ, якая абвясціла гэты год годам ВКЛ, збірае подпісы за наданне новым вуліцам у Менску і Наваградку імя караля Міндоўга.

cb5d33a0_c4ef_4f1a_9074_2eadad000e05_w1023_r1_s6 ліпеня 1253 года адбылася каранацыя Міндоўга, які заклаў падмурак для адной з найвялікшых дзяржаў Еўропы – Вялікага Княства Літоўскага. На думку маладзёнаў, гэтая дата з’яўляецца адной з важных падзей у гісторыі Беларусі, таму пасля перадачы подпісаў будзе бачна сапраўднае стаўленне ўлады да беларускай гісторыі і нацыянальнай памяці беларусаў.

Кажа старшыня арганізацыі Юры Лукашэвіч:

– Мы яшчэ ў пачатку 2017 года аб’явілі, што гэта год ВКЛ і шмат нашых мерапрыемстваў будзе з гэтым звязана. Якраз 6 ліпеня была такая значная дата – дзень каранацыі Міндоўга, першага караля ВКЛ. І вырашылі, што было б добра, каб у Менску (сучаснай сталіцы Беларусі), Наваградку (першай сталіцы ВКЛ) была такая вуліца. На жаль, да сённяшняга моманту гэтага няма.

Як дадае Юры Лукашэвіч, прапануецца назваць імем Міндоўга менавіта новыя вуліцы, бо перайменаванне патрабуе дадатковых фінансавых выдаткаў і можа стаць прычынай фармальнай адмовы.

Моладзь БНФ заклікае далучацца да збору подпісаў за гэтую ініцыятыву ўсе прабеларускія арганізацыі і проста неабыякавых людзей.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.