Партыя БНФ » У Слоніме не дазволілі пікет супраць вучэньняў «Захад-2017»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме не дазволілі пікет супраць вучэньняў «Захад-2017»

Дададзена 16.07.2017 12:55:14 | 265 праглядаў

У адмове са Слонімскага райвыканкаму гаворыцца, што дакумэнты, дасланыя заяўнікамі для дазволу на пікет, не адпавядаюць артыкулу 5 закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Павал Севасьцян (2)Паводле актывіста Партыі БНФ Паўла Севасьцяна, які атрымаў адказ з райвыканкаму за подпісам намесніцы старшыні Слонімскага райвыканкама Кацярыны Руткоўскай, заяўку на правядзеньне пікету яны падавалі згодна з законнымі патрабаваньнямі, а ў адмове ім нават не напісалі, што канкрэтна не адпавядае закону.

«Гэта адмова нас не зьдзівіла, паколькі ўлады Слоніма на працягу многіх гадоў не дазваляюць аніякіх пікетаў у горадзе сябрам апазыцыі. І рэальнага ўплыву на ўлады сёньня ніхто ня мае — яны самі сабе Закон. Праўда, інфармацыя аб тым, што ў Слоніме ёсьць людзі, якія выступаюць супраць сумесных з Расеяй вайсковых вучэньняў, усё ж ў сеціве разыходзіцца» – паведаміў кіраўнік Слонімскай суполкі БНФ у камэнтары беларускай службе Радыё Свабода.

Як паведамляе рэгіянальны сайт «Гарадзенская вясна», за апошнія 12 гадоў Слонімскі райвыканкам не дазволіў Слонімскаму згуртаванню дэмакратычных сіл праводзіць ніводнага мерапрыемства.

Па словах Паўла Севасцьяна, падчас пікету заяўнікі павінны былі публічна выказаць пратэст з выкарыстаннем транспарантаў і плакатаў супраць правядзення на тэрыторыі нашай краіны вайсковых вучэнняў “Захад-2017” і транспарціроўкі ў Беларусь вайскоўцаў і тэхнікі Расейскай Федэрацыі. Пікет планавалася правесці ў гарадскім парку ў Слоніме 23 ліпеня.

У Слоніме з 11 па 13 ліпеня прайшла камандна-штабная трэніроўка ў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, прымеркавная да вучэнняў «Захад-2017» – паведамляе інтэрнэт-газэта “Салідарнасьць“.

Нагадаем, што сёлета ўвосень у Беларусі пройдуць вучэнні “Захад-2017”, якія выклікаюць занепакоенасць многіх краін, бо нясуць пагрозу рэгіянальнай бяспецы. Гэтыя супольныя вучэнні з чужой дзяржавай скіраваны супраць вайсковага альянсу вядучых краін свету. Вучэнні “Захад-2017” таксама ўцягваюць Беларусь у канфлікт з краінамі Захаду і чым яны скончацца – незразумела. Яны з’яўляюцца грубым парушэннем Канстытуцыі Беларусі, між іншым артыкула аб нейтралітэце нашай краіны. Вучэнні пагражаюць таксама самому існаванню незалежнай беларускай дзяржавы.

slonim-adkaz-na-pikeet

 

 

 

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.