Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сустрэўся з міністрам замежных справаў Латвіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сустрэўся з міністрам замежных справаў Латвіі

Дададзена 19.07.2017 12:17:10 | 769 праглядаў

18 ліпеня старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сустрэўся зь міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

latvРынкевічс мае трохдзённы візыт у Беларусь і плянуе сустрэцца таксама з прадстаўнікамі ўладаў.

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс добра разумее палітычную сітуацыю як у Беларусі, так і ў рэгіёне. Такое ўражанне склалася ў старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Латвіі ў Менску.

Удзел у размове таксама прынялі кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Па словах Аляксея Янукевіча, сам ён засяродзіў увагу кіраўніка МЗС Латвіі на некалькіх пытаннях:

– Гэта традыцыйна неабходнасць выпрацоўкі пакрокавай дарожнай мапы дзеля развіцця дыялогу. Гэта неабходнасць уцягвання Беларусі патэнцыйна ў развіццё ініцыятывы трох мораў – Балтыйскага, Адрыятычнага і Чорнага. Гэтая ініцыятыва, я думаю, набудзе новы імпульс пасля візіту амерыканскага прэзідэнта ў Польшчу, і сустрэчы з прэзідэнтамі краінаў, якія ўваходзяць у ініцыятыву, а таксама з прыходам амерыканскіх энерганосбітаў у рэгіён. Таксама размова вялася пра неабходнасць распрацоўкі плана дапамогі беларусам абараніць еўрапейскі выбар краіны, у тым выпадку, калі беларускае грамадства такі выбар зробіць. Нельга дапусціць, каб паўтарыўся ўкраінскі сцэнар, да якога Эўравяз быў абсалютна непадрыхтаваны, – сказаў Янукевіч.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.