Партыя БНФ » Актывісты Моладзі БНФ асуджаныя да штрафаў за падтрымку палітвязьняў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты Моладзі БНФ асуджаныя да штрафаў за падтрымку палітвязьняў

Дададзена 22.07.2017 12:02:00 | 1,025 праглядаў

20 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска былі разгледжаныя адміністратыўныя справы удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў», што адбыўся 22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Пратаколы на ўдзельнікаў пікету былі складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП). Гэта першыя судовыя працэсы, звязаныя з рэалізацыяй грамадзянамі канстытуцыйнага права на мірныя сходы, якія адбываюцца пасля правядзення ў Мінску паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ – паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

22 чэрвеня больш за 10 актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі зняволеных і расцяжкай «Свабоду палітвязням». Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымлівалі, аднак вялі  актыўную вэдэафіксацыю ўдзельнікаў акцыі.

Праваабаронцы валодаюць інфармацыяй пра семярых ўдзельнікаў акцыі, на якіх складзеныя пратаколы правапарушэння.

233Сярод асуджаных за ўдзел у акцыі – актывісты Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі і Мікалай Логвінаў.

У выніку судовага разгляду ўсе удзельнікі пікету, якія прадсталі перад судом, былі прызнаныя вінаватымі ў здзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня.

11-00. Максім Вінярскі; суддзя Вікторыя Шабуня, пастанова – арышт 15 сутак. Максім Вінярскі на суд не змог прыйсці, быў на пахаванні сваяка.

12-00. Мікіта Краснакуцкі; суддзя Іван Касцян, пастанова – штраф 30 базавых велічынь (690 рублёў);

12-00. Андрэй Шарэнда суддзя Вікторыя Шабуня, справа адпраўленая на дапрацоўку ў РУУС;

14-00. Мікалай Логвінаў; суддзя Іван Касцян, пастанова – штраф 30 базавых велічынь (690 рублёў);

14-30. Вольга Нікалайчык; суддзя Вікторыя Шабуня, пастанова – арышт на 10 сутак, далі 5 дзён на абскарджванне;

15-30. Арцём Чарняк; суддзя Іван Касцян, пастанова – штраф 50 базавых велічынь;

17-00. Леанід Кулакоў; суддзя Іван Касцян, пастанова – арышт на 10 сутак, далі 5 дзён на абскарджванне.

Асуджаныя сябры Моладзі БНФ Мікалай Логвінаў і Мікіта Краснакуцкі распавядаюць, з чаго пасмяяліся падчас судовага працэсу.

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.