Партыя БНФ » Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч – пра пляны партыі на мясцовыя выбары
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч – пра пляны партыі на мясцовыя выбары

Дададзена 23.07.2017 12:01:53 | 672 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч распавядае карэспандэнту Радыё Рацыя пра тое, на што разлічвае партыя падчас выбараў у мясцовыя Саветы.

Тэкст выступу старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча па беларускім тэлебачаньніАляксей Янукевіч: У гэтай палітычнай кампаніі мы будзем прымаць удзел у любым выпадку. Разумеем, што ўключэнне нашых прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій – гэта справа не рэальная. І нават, калі некалькі дэмакратычных прадстаўнікоў у такія камісіі патрапяць, то практыка паказвае, што гэта не ўплывае на вынік. Насамрэч трэба змяняць выбарчую сістэму комплексна, калі мы хочам казаць пра справядлівыя выбары. Але тыя нашы людзі, якія ў сваіх акругах вядуць шматлікія грамадзянскія кампаніі, яны, безумоўна, будуць кандыдатамі. Проста дзеля таго, каб атрымліваць дадатковую падтрымку насельніцтва і патрабаваць ад уладаў пазітыўных зменаў.

РР: На які вынік вы разлічваеце падчас гэтых выбараў? Ці ёсць спадзяванні, што кандыдаты ад Партыі БНФ патрапяць у мясцовыя Саветы?

Аляксей Янукевіч: Думаю, што дзеля развіцця дыялогу з Захадам нейкія дэмакратычныя прадстаўнікі атрымаюць дэпутацкія мандаты ў сельскіх саветах ці невялікіх гарадках, але іх, мяркую, будзе няшмат. Хаця гэта не азначае сур’ёзных зменаў. Але асноўны вынік, якога мы хацелі б дасягнуць, каб аўтарытэт нашых рэгіянальных лідараў і нашай партыі ўзрастаў. Існуюць пэўныя індакатары, якія дазваляюць нам даведацца, ці паспяхова мы правялі кампанію.

РР: На ваш погляд, ці пойдуць улады на нейкія змены ў Выбарчым заканадаўстве ў бліжэйшы час?

Аляксей Янукевіч: Найхутчэй калі змены і будуць, то касметычнага кшталту. Мы добра ведаем, як беларускія ўлады ўмеюць імітаваць працэс паляпшэння сітуацыі, але на прынцыповыя змены разлічваць не даводзіцца.

Паводле Радыё Рацыя

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.