Партыя БНФ » У Бярозаўцы і Смаргоні ўлады забаранілі акцыі супраць вучэньняў “Захад-2017″
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Бярозаўцы і Смаргоні ўлады забаранілі акцыі супраць вучэньняў “Захад-2017″

Дададзена 25.07.2017 12:01:09 | 139 праглядаў

Выканаўчы камітэт гораду Бярозаўка не дае пратэставаць супраць вучэнняў “Захад-2017″.

Гэта вынікае з афіцыйнага адказу-адмовы, які быў дасланы сябру Сойму Партыі БНФ  Вітольду Ашурку, што падаваў заяўку на правядзеньне 27 ліпеня інфармацыйнага пікету ў горадзе Бярозаўка з нагоды заплянаваных на верасень  супольных расейска-беларускіх вучэнняў.

Вітольд Ашурак атрымаў адмову за подпісам старшыні Бярозаўскага выканкаму Валерыя Яводзіка. Чыноўнік абгрунтоўвае прадказальнае рашэнне выканкаму тым, што Ашурак раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці ў сакавіку бягучага году. Напомнім, што Вітольд Ашурак беспадстаўна і незаконна быў тады затрыманы і засуджаны да адміністрацыйнага арышту няпярэдадні Дня Волі – паведамляе рэгіянальны сайт “Гарадзенская Вясна“.

Такім чынам чыноўнікі Гарадзеншчыны не даюць мажлівасці грамадзянам пратэставаць супраць расейскіх вайсковых вучэнняў на тэрыторыі суверэннай Беларусі.

Ліда

Улады Смаргоні таксама забаранілі сябру Партыі БНФ Алесю Дзергачову правядзеньне ў Смаргоні пікету супраць вучэнньняў “Захад-2017″. Падстава: улады вырашылі, што мерапрыемствы ў горадзе могуць быць дазволеныя толькі ў тых малалюдных месцах, якія сам выканкам вызначыў сваім рашэньнем для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

 

ДзергачоўЗаявуПікетВучэнніАдказ0717

Не быў дазволены таксама і пікет у Слоніме, заяўнікам якога выступіў сябра Сойму Партыі БНФ Павал Севасьцян.

 

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.