Партыя БНФ » 15 сутак арышту за акцыю ў Курапатах для лідэра Моладзі БНФ Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


15 сутак арышту за акцыю ў Курапатах для лідэра Моладзі БНФ Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле

Дададзена 26.07.2017 3:26:21 | 159 праглядаў

Мінскі гарадскі суд адхіліў скаргу кіраўніка Моладзі БНФ Юрыя Лукашэвіча на рашэнне суду Савецкага раёна, якое прадугледжвала арышт актывіста на 15 сутак за ўдзел у пікеце ў Курапатах.

Юрась ЛукашэвічУ чэрвені кіраўнік Моладзі БНФ Юрый Лукашэвіч судзіўся з Беларускім дзяржаўным універсітэтам наконт свайго адлічэння, якое ён лічыць незаконным. Падчас другога судовага паседжання, якое адбылося 30 чэрвеня, Лукашэвіч нечакана даведаўся, што над ім 14 красавіка адбыўся суд за ўдзел у пікеце ў Курапатах, у выніку якога ён атрымаў 15 сутак арышту. Пры гэтым на суд актывіст запрошаны не быў, позвы не атрымліваў, а само судовае рашэнне прымалася толькі на падставе паказанняў сведак-міліцыянтаў, якія нібыта бачылі Лукашэвіча ў чатыры ранку 23 лютага ў Курапатах.

Юрый Лукашэвіч накіраваў скаргу у Мінскі гарадскі суд з просьбай адмяніць незаконнае рашэнне суду Савецкага раёну Мінска ад 14 красавіка. У ёй актывіст звярнуў увагу на такія моманты, як парушэнне яго права ўдзельнічаць у адміністрацыйным працэсе, адсутнасць доказаў яго ўдзелу ў пікеце, акрамя сведчанняў міліцыянтаў, і памылкі ў пратаколе.

Аднак 25 ліпеня на паседжанні, на якім разглядалася гэтая скарга, суддзя Валерый Камісараў поўнасцю адхіліў яе і пакінуў ранейшую пастанову без зменаў.

Паводле Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.