Партыя БНФ » Менгарвыканкам забараніў пікет пратэсту насупраць амбасады Расеі ў Менску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Менгарвыканкам забараніў пікет пратэсту насупраць амбасады Расеі ў Менску

Дададзена 26.07.2017 4:24:00 | 270 праглядаў

Менгарвыканкам забараніў кіраўніку Менскай гарадзкой арганізацыі БНФ Зьмітру Касьпяровічу правядзеньне пікету супраць вайсковых вучэньняў «Захад-2017» насупраць амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Менску.

Заяўка была пададзеная на пляцоўку перад домам 26 па вул. Старавіленскай у адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства, у тым ліку было дакладна выкананае патрабаваньне закону, што масавыя акцыі не могуць праводзіцца бліжэй за 50 мэтраў ад дыпляматычных прадстаўніцтваў.

Аднак, пікет быў забаронены празь дзьве прычыны: 1) немагчыма вызначыць канкрэтнае месца правядзеньня, 2) у заплянаваным месцы правядзеньня пікету заплянаванае правядзеньне небясьпечных рамонтных працаў.

Рашэньне пра забарону мерапрыемства, хоць і датаванае 21 ліпеня, было ўручанае заяўніку толькі 25 ліпеня пасьля шматлікіх запытаў у Менгарвыканкам. Такім чынам, улады ў чарговы раз парушылі патрабаваньне закона аб разглядзе заяваў аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў не пазьней чым за пяць дзён да меркаванай даты правядзеньня.

20394494_1827445823939301_907506530_o

 

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.