Партыя БНФ » Як магілёўскія чыноўнікі ў народ хадзілі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Як магілёўскія чыноўнікі ў народ хадзілі

Дададзена 29.07.2017 11:46:07 | 188 праглядаў

Ліпень 2017 года застанецца самым насычаным па «паходах у народ» магілёўскага чынавенства – піша намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у блогавым допісе на сайце “Магілёўскі рэгіён”.

Ліпень месяц 2017 года, відаць, застанецца самым насычаным у інфармацыйным плане аб «плануемых паходах у народ» магілёўскага чынавенства.

Па прыкладу старшыні Магілёўскага аблвыканкама У. Даманеўскага, які разам са старшынямі гар і райвыканкамаў Магілёўшчыны правёў прамую тэлефонную лінію, з мэтай адказу на пытанні жыхароў вобласці, 24 чэрвеня бягучага года, «у народ» рванулі яго падначаленыя ды і іншае чынавенства.

Сайт Магілёўскага аблвыканкама, іншыя дзяржаўныя СМІ прама мільгацяць інфармацыяй аб плануемых прамых тэлефонных лініях, што былі арганізаваныя намеснікамі старшыні аблвыканкама і іх непасрэднымі падначаленымі ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны.

На 1-га ліпеня 2017 года была запланавана прамая тэлефонная лінія для адказу на пытанні грамадзян у намесніка старшыні аблвыканкама Д.Харытончыка, які курыруе прамысловасць, паліва-энэргетычны комплекс вобласці, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць, стандыртызацыю.

Адначасова, са сваімі праблемамі да намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама С.Дзядовіча і ўпраўляючага справамі Бабруйскага гарвыканкама Л.Пагуда маглі звярнуцца па тэлефонах жыхары Магілёва і Бабруйска.

У гэты ж дзень і час планаваліся прамыя лінія і ва ўсіх райвыканкамах вобласці.

Па такому ж прынцыпу, з прыцягненнем намеснікаў старшыняў гарвыканкамаў у Магілёве і Бабруйску, а таксама намеснікаў старшынь райвыканкамаў па ўсёй вобласці, як было пададзена ў СМІ, планавалася і арганізацыя прамых ліній з насельніцтвам для іншых абласных чыноўнікаў.

Так, на 8 ліпеня была запланавана прамая тэлефонная лінія для намесніка старшыні аблвыканкама В.Некрашэвіча.

На 15 ліпеня 2017 года – намесніка старшыні аблвыканкама, курыруючага ідэалогію і сацыяльна-культурную сферу, А.Кунцэвіча.

На 22 ліпеня, згодна графіка, была запланавана размова з жыхарамі вобласці ў першага намесніка старшыні аблвыканкама А.Чыкіды, які курыруе аграпрамысловы і перапрацоўчы комплекс, лясную гаспадарку, ахову акаляючага асяроддзя, зямельныя пытанні.

Але, як кажуць у народзе, планы – планамі, а праца ацэньваецца вынікамі.

Чаго ж дасягнулі прадстаўнікі кіраўніцтва Магілёўскай вобласці праз арганізацыю такіх прамых ліній?

 Ды, мабыць, пахваліцца і няма чым.

Бо інфармацыя аб выніках гэтых прамых ліній, адбыўшыхся за ліпень 2017 г., у СМІ, а тым больш на сайце Магілёўскага аблвыканкама, адсутнічае.

Відаць, падначаленыя сп.Даманеўскага, які 24 чэрвеня распавёў праз журналістаў хоць нейкія дэталі праведзенай ім тэлефоннай лініі, не цалкам зразумелі ідэю свайго начальніка, або ім проста нечага было сказаць.

Як нечага распавесці людзям аб выніках асабістага прыёма і прамой тэлефоннай лініі, праведзеных 22 ліпеня ў Крычаўскім райвыканкаме, памочніку прэзідэнта – інспектару па Магілёўскай вобласці Генадзю Лаўранкову.

А што можа сказаць Генадзь Міхійлавіч грамадзянам Крычаўшчыны, якую сатрасаюць рэгулярныя скандалы на ўзроўні ўладных і сілавых структур, дзе ўпершыню ў краіне, людзі вымушаны былі арганізаваць збор подпісаў за адстаўку кіраўніка раёна.

Згодна планаў магілёўскага чынавенства, 29 ліпеня 2017 года ўпраўляючы справамі Магілёўскага аблвыканкама Р.Варонін таксама плануе адказаць на пытанні жыхароў.

Разам з ім «на тэлефонах» будуць сядзець упраўляючыя справамі гарвыканкамаў Магілева і Бабруйска, іншыя чыноўнікі ў кожным раёне вобласці.

У агульным плане – дзесяткі чалавек будуць займацца невядома чым, што, нават, зноўку будзе нечага сказаць журналістам.

Падобныя пасядзелкі магілёўскага чынавенства чымсьці нагадваюць герояў шырока вядомага твора І.А.Крылова «Квартэт».

Калі хтосьці з чынавенства забыўся пра вынікі «пасядзелак» герояў гэтай байкі і не разумее – аб чым справа, раю ўсім перачытаць гэты твор, які ўваходзіць у курс школьнай праграмы па рускай літаратуры.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.