Партыя БНФ » Актывіста Партыі БНФ не пусьцілі на прыём да міністра
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіста Партыі БНФ не пусьцілі на прыём да міністра

Дададзена 31.07.2017 12:01:49 | 129 праглядаў

Актывіст Партыі БНФ Мікалай Чарнавус з Баранавічаў не змог трапіць на прыём да міністра аховы здароўя – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Чарнавус 3Падставай для прыёму сталі шматлікія нараканні грамадзян на медычнае абслугоўванне ў Баранавічах, на неякасную працу лекараў, на адсутнасць у аптэках патрэбных імпартных лекаў, наогул на дарагавізну лекаў. Але спроба запісацца на прыём скончылася нічым, кажа Мікалай Чарнавус:

– Патэлефанаваў, напісаў электронны ліст, прыйшоў адказ: „Калі ласка па тэлефоне запіс да міністра. Ён будзе весці прыём у Доме ўраду”. Але не так лёгка было туды датэлефанавацца, спрацоўвала музычнае суправаджэнне. Па адзінаццаці тэлефонах тэлефанавалі ў Менск, адзін на іншага ды яшчэ з пагрозай: „Больш сюды не тэлефануйце!”.

Мікалай Чарнавус даведаўся, што 28 ліпеня міністр аховы здароўя Валеры Малашка наведаецца ў Баранавічы. Паўторна даслаў электронны ліст з просьбай прыняць яго ў Баранавічах, але адказу не атрымаў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.