Партыя БНФ » Моладзь БНФ ладзіць кампанію за ільготны праезд #goodbyetickets
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ ладзіць кампанію за ільготны праезд #goodbyetickets

Дададзена 01.08.2017 12:56:30 | 145 праглядаў

Моладзь БНФ распачала кампанію ў падтрымку законапраекта, які дае права студэнтам ВНУ і каледжаў на ільготны праезд у грамадскім транспарце і цягніках унутры краіны.

tickНовая іныцыятыва Моладзі БНФ “Goodbye, tickets!” накіравана на распрацоўку законапраекта, які прадугледжвае 50 адсоткавую зніжку студэнтам ВНУ і каледжаў на аплату праезда ў грамадскім транспарце, а таксама ў цягніках унуры Беларусі.

Кампанія стартавала ў пачатку ліпеня. Першы яе этап – гэта збор подпісаў пад петыцыяй за прыняцце адпаведнага законапраекта. На працягу апошняга месяца валанцёры сабралі па Беларусі больш за тысячу подпісаў у падтрымку кампаніі.

“Людзі вельмі пазітыўна рэагуюць на ініцыятыву і актыўна падпісваюцца. Прычым, гэта датычыцца не толькі непасрэдна саміх студэнтаў, але і дарослых людзей, дзеці якіх зараз вучацца, а таксама старэйшых школьнікаў, якія толькі збіраюцца паступаць”, — сцвярджае адказны за кампанію, сябра Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік.

“Мы ўпэўнены, што, улічваючы эканамічную сітуацыю, якая склалася ў краіне на дадзены момант, такі законапраект з’яўляецца неабходнасцю для Беларусі. Тым больш, такая практыка паспяхова выкарыстоўваецца ў некаторых суседніх краінах. На сённяшні дзень студэнты з’яўляюцца адным з самых малазабяспечаных слаёў насельніцтва. Большасць з іх не маюць магчымасці зарабляць грошы самастойна, а праязны сёння каштуе яе палова стыпендыі, таму яны з’яўляюцца вялікай фінансавай нагрузкай для сваіх бацькоў”, – кажа актывістка мінскай гарадской арганізацыі Ганна Смілевіч

На дадзены момант кампанія праходзіць у шасці гарадах краіны і паступова будзе распаўсюджвацца на ўсё большую колькасць населеных пунктаў і ў канчатковым варыянце дасягне лічбу ў 20 гарадоў. Калі дэпутаты праігнаруюць голас тысячаў людзей, то мы самі з дапамогай экспертаў распрацуем такі законапраект і будзем рознымі шляхамі дамагацца яго прыняцця.

Акрамя збору подпісаў, актывісты Моладзі БНФ збіраюцца праводзіць і іншыя мерапрыемствы. Усе навіны кампаніі будуць публікавацца пад хэштэгам #goodbyetickets . Моладзь БНФ заклікае ўсіх зацікаўленых далучацца, каб разам дамагчыся перамогі ў прасоўванні гэтага закону.

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.