Партыя БНФ » Лідскія ўлады не дазволілі ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863 года
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідскія ўлады не дазволілі ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863 года

Дададзена 01.08.2017 1:12:51 | 228 праглядаў

Чыноўнікі з Лідскага раённага выканаўчага камітэта не дазволілі ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863 года – гэта вынікае з адказу, які атрымаў сябра сойму Партыі БНФ і кіраўнік мясцовай арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік.

СуднікГрамадскія актывісты з Лідчыны планавалі як і штогод, традыцыйна наведаць месца бою і пахавання невядомых паўстанцаў паміж вёскамі Мохавічы і Малое Ольжава ва ўрочышчы “Крыжы”. Каб мерапрыемства было афіцыйным была пададзеная адпаведная заяўка.

І чацьвёрты год запар чыноўнікі адмовілі ў правядзенні памятных мерапрыемстваў і імшы па палеглых за Радзіму. Прычыны адмовы каментуе заяўнік – кіраўнік Лідскай суполкі ТБМ Станіслаў Суднік: – Не дазволілі чыста валюнтарысцкі, таму што яны нейкую ахінею напісалі пра тое, што мы лубін патопчам. Дык яго ніхто жаць не будзе, яго зааруць пад угнаенне! Гэта частая адпіска, баяцца няма чаго, ніякая гэта не палітычная акцыя. Вось нейкаму з чыноўнікаў не захацелася. Мы, канешне, высветлім каму не захацелася і хто прымаў гэтае рашэнне. І з гэтым нешта трэба рабіць. Так далей быць не можа. Тут жывы мемарыял паўстання, а імшу нельга правесці. Гэта няправільна!

Памятны мемарыял па паўстанцах 1863 года знаходзіцца наўпрост пасярод калгаснага поля. Мяркуецца, што ён узнік адразу пасля паўстання. Пра што сведчаць некаторыя камяні з выбітымі надпісамі, датаваныя годам паўстання. Ужо больш за 20 гадоў за мемарыялам даглядаюць грамадскія актывісты Лідчыны.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя 

 

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.