Ніна Багінская ўганараваная памятным знакам імя ІвашкевічаДададзена 01.08.2017 11:17:48 | 1,671 праглядаў 1 жніўня на менскай сядзібе БНФ памятным знакам імя Віктара Івашкевіча ўганаравалі актывістку Ніну Багінскую. Ад імя Фронту ўзнагароду ўручаў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Увогуле, гэта было чацьвёртае, пачынаючы з 2014 году, ўручэнне знаку імя Віктара Івашкевіча. Узнагарода была заснаваная Партыяй БНФ у памяць Віктара Івашкевіча — палітыка, арганізатара і заяўніка дэманстрацый і шэсьцяў, які пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе. Ёю адзначаюць арганізатараў і найбольш актыўных удзельнікаў значных вулічных акцый.
– Вы з’яўляецеся вельмі добрым прыкладам для кожнага беларуса. Вы ёсць сведчаннем таго, што сапраўдны змагар – гэта не той, хто важыць 150 кілаграмаў і мае рост пад два метры. Гэта тая асоба, якая мае моцны дух і адважнае сэрца. І гэта Вы, спадарыня Ніна. Для нас вялікі гонар быць з Вамі сучаснікамі - цытуе Аляксея Янукевіча Беларускае Радыё Рацыя. Ніна Багінская падчас цырымоніі сказала, што абавязкова надыдзе час, калі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, за які зараз штрафуюць, залунае над беларускімі гарадамі, над дзяржаўнымі ўстановамі: – Homo soveticus трэба ў сабе здушваць. Савецкая сістэма ляснулася, і мы мусім ісці наперад. І развіццё – за маладымі людзьмі. Але і ў свае 70 год Ніна Багінская выходзіць амаль на ўсе дэманстрацыі апазіцыі. Шмат разоў яна затрымлівалася і была агулам аштрафавана больш чым на 18 тысячаў рублёў. Аднак прынцыпова адмаўляецца аплочваць гэтыя спагнанні, лічачы, што грошы пойдуць на ўмацаванне існуючага ў Беларусі рэпрэсіўнага і антынацыянальнага рэжыму. ![]() Як сказаў падчас уручэньня памятнага знаку старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, мінулы год быў насычаны вулічнай актыўнасьцю — ад маштабных акцый пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3 да неадэкватнага па сваёй жорсткасьці ўжываньня сілы падчас Дня Волі 25 сакавіка. Багінскую ж называлі «чалавекам-сьцягам», адной з «асобаў, якія натхняюць сваім прыкладам іншых» – паведамляе беларуская служба Радыё Свабода. 70-гадовая Ніна Багінская ня раз выходзіла на вулічныя пікеты і акцыі пратэсту, часам на адзіночныя пікеты, у тым ліку пад дзьвярыма КДБ. За гэта ёй пастаянна выпісваюць штрафы. Агулам з 2016 году яна павінна сплаціць дзяржаве больш за 18 000 тысяч рублёў. Штрафы яна прынцыпова ня плаціць, іх вылічваюць па 20% з пэнсіі. У траўні мінулага году зь менскай кватэры актывісткі судовыя выканаўцы канфіскавалі мікрахвалёўку і пральную машыну ў лік штрафаў за акцыі, але на новую пральную машыну і мікрахвалёўку для яе Байнэт сабраў грошы за 5 дзён. Таксама ў Багінскай адабралі лецішча. А 4 жніўня Ніну Багінскую разам з іншымі актывістамі чакае новы суд – за ліпеньскую акцыю супраць ваенных вучэнняў “Захад-2017. ![]() Ніна Багінская на Дні Волі, 25 сакавіка 2006 году ![]() Ніна Багінская на акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга», 14 траўня 2016 году
![]() Затрыманьне Ніны Багінскай на Дзень Волі, 25 сакавіка 2017 году ![]() Затрыманьне Ніны Багінскай у час пікету ля КДБ, 31 сакавіка 2017 году ![]() Ніна Багінская дома, 30 студзеня 2015 году
Сёлета на памятны знак імя Віктара Івашкевіча былі намінаваныя: ![]() *** Віктар Івашкевіч (1959-2013) — беларускі палітычны дзяяч, які браў удзел у першых незалежніцкіх суполках «Беларуская майстроўня» і «Талака». У 1997-2002 гг. быў галоўным рэдактарам газэты «Рабочы». Ад 1988 года — у БНФ, у 2007-2009 быў намесьнікам старшыні БНФ, да 2011 года быў кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. З 1980-х ладзіў шматлікія акцыі пратэсту, маршы і забастоўкі. Памятны знак імя Віктара Івашкевіча быў заснаваны Партыяй БНФ у студзені 2014 году. У мінулыя гады памятны знак імя Віктара івашкевіча ўручаўся лідэру грамадзкай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алегу Корбану, кінарэжысэрцы і грамадзкай актывістцы Вользе Мікалайчык, лідэру “Маладога Фронта” Зьмітру Дашкевічу. |
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|