Партыя БНФ » Сяргей Пантус абраны новым кіраўніком Лідскай арганізацыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сяргей Пантус абраны новым кіраўніком Лідскай арганізацыі БНФ

Дададзена 02.08.2017 12:03:42 | 151 праглядаў

У кіраўніцтве лідскай арганізацыі Беларускага народнага фронту адбыліся змены. Пасля 23 год яе шматгадовы старшыня Станіслаў Суднік перадаў кіраванне арганізацыяй больш маладому палітыку – Сяргею Пантусу.

За яго кандыдатуру падчас справаздачна-выбарчага сходу лідскай арганізацыі БНФ сябры арганізацыі прагаласавалі адзінагалосна – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. Да гэтага Сяргей Пантус кіраваў суполкай БНФ горада Бярозаўка.

Станіслаў Суднік адзначае, што яго рашэнне цалкам абдуманае і своечасовае:

– Я адбыў старшынём лідскай арганізацыі 23 гады. І вырашыў падаць прыклад тым, што трэба сысці і запусціць дэмакратычную працэдуру змены ўлады ў лідскай арганізацыі. Думаю, можа мой прыклад пяройме хтосьці вышэй і таксама падумае, што трэба сысці і зрабіць працэдуру пераемнай улады. Зараз у лідскую арганізацыю адбыўся вялікі наплыў у асноўным людзей ад 30 да 40 год. І таму зусім лагічна, калі кіраваць будзе хтосьці з гэтага асяроддзя, хто знаходзіцца з імі на адной хвалі. 

Станіслаў Суднік запэўніў, што з Беларускага народнага фронту ён нікуды не сыходзіць. Плануе і надалей заставацца ў Сойме Партыі БНФ і наадварот будзе яшчэ больш часу прысвячаць дзейнасці на ніве папулярызацыі беларушчыны, а таксама дзейнічаць у складзе кіраўніцтва партыі на ўзроўні Гарадзенскай вобласці.

Падчас сходу Лідскай арганізацыі БНФ былі абраныя дэлегаты на маючы адбыцца 30 верасня XVIII З’езд Партыі БНФ і XV З’езд Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Тэрытарыяльныя сходы і сходы суполак па абранні дэлегатаў на фронтаўскі з’езд ужо адбыліся не толькі ў Лідзе: свае пасяджэнні правялі фронтаўцы Полаччыны і гораду Наваполацку, Рэчыцы, асобных раёнаў Менску. У бліжэйшыя дні сходы БНФ адбудуцца ў Смаргоні, Слуцку, Менскім раёне ды іншых мясцінах.

20375910_10209659312495667_8669698225441459666_n

Прамаўляе Станіслаў Суднік

DSCF9635

DSCF9652

Прамаўляе Сяргей Пантус

18699528_1910121719255631_3202955908064943907_o

Сяргей Пантус

20414132_278946645908108_4525754309765385043_o

Пасьля сходу фронтаўцы з Ліды і прадстаўнікі цэнтральнага кіраўніцтва Партыі БНФ наведалі памятны крыж паўстанцам 1863 году.

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.