Партыя БНФ » Супольная заява апазыцыі: Рукі прэч ад незалежных прафсаюзаў!
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Супольная заява апазыцыі: Рукі прэч ад незалежных прафсаюзаў!

Дададзена 04.08.2017 12:14:10 | 147 праглядаў

Апазіцыя і праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальную справу супраць незалежных прафсаюзаў, вызваліць кіраўніка менскай арганізацыі прафсаюза РЭП Ігара Комліка і заклікаюць беларусаў да салідарнасці. Комліка яны называюць новым палітвязням. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі круглага стала лідэраў і актывістаў апазіцыі, які адбыўся 3 жніўня ў сядзібе БНФ, а таксама ў сумеснай заяве беларускіх праваабаронцаў.

«Рукі прэч ад незалежных прафсаюзаў!»

2 жніўня 2017 года ў Менску былі дапытаныя лідэры незалежных прафсаюзаў Беларусі Генадзь Фядыніч і Аляксандр Ярашук, а таксама супрацоўнікі незалежных прафсаюзаў. Міліцыя правяла ператрус на офісах прафсаюзаў у Менску і Салігорску, а Камітэт дзяржкантролю распачаў супраць кіраўніцтва незалежных прафсаюзаў крымінальную справу быццам бы за “нявыплату падаткаў”.

Мы, прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партыяў і рухаў, грамадскіх і правабарончых арганізацыяў, прафсаюзаў Беларусі, лічым рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў і крымінальны пераслед іх лідэраў актамі беззаконня, запалохвання і гвалту.

Мы упэўненыя, што гэтыя рэпрэсіі – помста рэжыму Лукашэнкі за актыўны ўдзел кіраўнікоў і сябраў незалежных прафсаюзаў у вясновых акцыях пратэсту. Дыктатура баіцца масавых выступленняў увосені і зачышчае палітычнае поле. Так званая “крымінальная справа” – усяго толькі прыкрыццё для расправы.

Мы лічым гэтую справу палітычна матываванай, і патрабуем вызвалення старшыні Менскай гарадской арганізацыі Незалежнага прафсаюза РЭП Ігара Комліка і спынення крымінальнай справы супраць незалежных прафсаюзаў.

Мы звяртаемся да беларусаў з заклікам падтрымаць кампанію салідарнасці з незалежнымі прафсаюзамі.

Мы заклікаем прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці неадкладна паставіць умовай дыялогу з рэжымам Лукашэнкі вызваленне палітвязняў і поўнае спыненне палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Рэзалюцыю падпісалі Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька (АГП), Алесь Макаў (рух салідарнасці «Разам»), Андрэй Бандарэнка ( «Платформа»), Юрась Губарэвіч (рух «За свабоду»), Аляксей Янукевіч (БНФ), Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі (БХД), Дзмітрый Кучук ( «Зялёныя»), Ірына Вештард (сацыял-дэмакраты) і іншыя актывісты і палітыкі – паведамляе беларускі партал TUT.BY.

20525264_1841343836181698_4643040168025857538_n

Сумесную заяву беларускіх праваабарончых аргванізацыяў “Заклікаем спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка” можна прачытаць тут.

 

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.