Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: Якія рэформы патрэбныя жыльлёва-камунальнай гаспадарцы?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: Якія рэформы патрэбныя жыльлёва-камунальнай гаспадарцы?

Дададзена 06.08.2017 12:03:51 | 94 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ і былы дырэктар Шклоўскага раённага вытворчага аб’днання ЖКГ Рыгор Кастусёў распавядае пра тое, як можна зрабіць працу жыллёва-камунальнай гаспадаркі больш эфектыўнай.

ЖКГ ЖКХНапярэдадні нарады па ўдасканаленні дзейнасці ЖКГ беларускі кіраўнік заявіў, што “павінна быць сур’ёзная аптымізацыя, праца з сабекоштам, каб выйсці на нізкія тарыфы, каб насельніцтва не крыўдзілася”.

Рыгор Кастусёў: У нас ужо, вобразна кажучы, 101-ы раз даецца даручэнне разабрацца ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у сабекоштах паслуг, але, як мне падаецца, будзе яшчэ і 102-е даручэнне, якое таксама стане не апошнім. Таму што тыя праблемы, якія зараз існуюць у ЖКГ, павінны вырашацца праз рэфармаванне ўсёй гаспадаркі. Хаця б праз тое рэфармаванне, якое планавалася Саўмінам напачатку 2000-х гадоў. Гэта і стварэнне прыватных прадпрыемстваў, і развіццё канкурэнцыі…

РР: Гэтага пакуль не бачна?

Рыгор Кастусёў: Абсалютна! Жыллёва-камунальная гаспадарка жыве і працуе старымі метадамі – пры манаполіі дзяржавы. А значыцца ніякіх паніжэнняў сабекошту тут быць не можа і надалей. Кошт “камуналкі” будзе падвышацца, а якасць аказаных паслуг наадварот можа знізіцца. Акрамя таго, такая сістэма параджае яшчэ адну негатыўную з’яву ў сістэме ЖКГ – карупцыю. Чыноўнікі, карыстаючыся тым, што галіну фінансуе дзяржава, спісваюць туды ўсе свае грахі. Тыя ж камунальныя аб’екты, якія развалілі і не ведаюць, што з імі рабіць. У выніку ўвесь гэты цяжар ускладаецца на плечы беларусаў у выглядзе новых падвышэнняў “камуналкі”.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.