Партыя БНФ » У Зэльве дэмакратычная грамада ўшанавала памяць Ларысы Геніюш
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Зэльве дэмакратычная грамада ўшанавала памяць Ларысы Геніюш

Дададзена 07.08.2017 9:41:51 | 123 праглядаў

Дэлегацыя фронтаўцаў на чале з кіраўніком Слонімскай суполкі БНФ Паўлам Севасьцянам узяла ўдзел ва ўрачыстасьцях у Зэльве, дзе 6 жніўня творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначыла 107-я ўгодкі з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі-змагаркі Ларысы Геніюш (1910-1983).

IMG_7807Ушанаванне пачалося ў Зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве паніхідай. Потым старшыня Гарадзенскага Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка ўручыў падзячную грамату Саюза беларускіх пісьменнікаў настаяцелю царквы ў Зэльве Георгію Субаткоўскаму за ўшанаванне памяці Ларысы Геніюш, за адкрыццё ў храме пакоя-музея ёй прысвечанага, і за папулярызацыю твораў паэткі. Працягвалася мерапрыемства згадкамі пра паэтку-змагарку ў царкоўным доме. Сустрэчы з ёю прыгадалі пісьменнікі Уладзімір Ягоўдзік, Юрка Голуб, Аляксей Пяткевіч.

Працягвалася мерапрыемства згадкамі пра паэтку-змагарку ў царкоўным доме. Сустрэчы з ёю прыгадалі пісьменнікі Уладзімір Ягоўдзік, Юрка Голуб, Аляксей Пяткевіч.

Пра творчасць Ларысы Геніюш распавядалі і чыталі ёй прысвечаныя вершы Міхась Скобла, Валерый Петрыкевіч, Алена Таболіч і многія іншыя прысутныя. Міхась Скобла нават правёў літаратурны конкурс, прысвечаны жыццю і творчасці паэткі. А пераможцы атрымалі новыя беларускія кнігі. У гэты дзень Таццяна Грыневіч праспявала некалькі песень на словы паэткі.

Госці і землякі паэткі ўсклалі кветкі да помніка Ларысы Геніюш у Зэльве і на магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў.

IMG_7759IMG_7760IMG_7762IMG_7763IMG_7764IMG_7767IMG_7774IMG_7776IMG_7780IMG_7784IMG_7789IMG_7792IMG_7794IMG_7796IMG_7799IMG_7807IMG_7809IMG_7814IMG_7816IMG_7818IMG_7820IMG_7821

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.