Партыя БНФ » Дэлегацыя Партыі БНФ і руху “Разам” усклала кветкі да магілы Ларысы Геніюш
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дэлегацыя Партыі БНФ і руху “Разам” усклала кветкі да магілы Ларысы Геніюш

Дададзена 11.08.2017 12:01:39 | 206 праглядаў

У дзень нараджэньня Ларысы Геніюш намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў наведаў Зэльву.

9 жніўня 1910 года нарадзілася вялікая беларуска Ларыса Геніюш. 9 жніўня 2017 года ў Зэльву разам з намеснікам старшыні партыі БНФ Ігарам Ляльковым прыехала дэлегацыя Руху Салідарнасці „Разам” – сябра Партыі БНФ Вячаслаў Сіўчык, Вікенцій Кавалькоў і Міхась Васілеўскі.

Ларыса Геніюш – апостал беларускай нацыі – была шчырай хрысціянкай. Таму дэлегацыя з Менска накіравалася да праваслаўнай царквы, побач з якой знаходзіцца помнік Ларысе Антонаўне, дзе былі ўскладзены кветкі і запалены знічкі. Пасля гэтага дэлегацыя накіравалася да месца апошняга спачыну Ларысы і Івана Геніюш, дзе хвілінай маўчання ўшанавала памяць вялікай беларускай паэткі. Адбылася кароткая памінальная служба.

Стваральнік Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык даў сціслы каментар: „Я вельмі ўсцешаны, што гэтая паездка адбылася. Для мяне Ларыса Геніюш – беларуская святая. Беларуска, якая прадэманстравала неверагодную мужнасць, бо пранесла ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі праз усё сваё жыццё і прынцыпова адмовілася ад савецкага грамадзянства. Такую мужнасць, якой не хапала беларускім мужчынам. Мужнасць быць грамадзянкай БНР. Ларыса Геніюш – асоба, якую не зламалі лагеры ГУЛАГа, якую паважаюць прадстаўнікі ўсіх народаў, што зведалі камуністычныя рэпрэсіі. Вялікая беларуская паэтка, знакамітыя радкі якой „Як жыць, дык жыць для Беларусі, а без яе – зусім не жыць!” мусяць дапамагчы выжыць нашай краіне і нашай нацыі.”

„Для нас вельмі важна было, каб над магілай вялікай беларускі сёння прагучала нашае спрадвечнае: „Жыве Беларусь!”, кажа Вячаслаў Сіўчык.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.