Партыя БНФ » У Пінску сябра Партыі БНФ аштрафаваны за сёлетнія акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Пінску сябра Партыі БНФ аштрафаваны за сёлетнія акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3

Дададзена 12.08.2017 12:34:10 | 204 праглядаў

11 жніўня актывісту Партыі БНФ Аляксандру Аўсеенку прысудзілі 460 рублёў штрафу (20 базавых велічыняў) за ўдзел у акцыі недармаедаў, якая адбылася 26 сакавіка.

Судзьдзя Андрэй Бычыла прызнаў актывіста вінаватым у парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах.

Падчас паседжаньня Аляксандар Аўсеенка заяўляў адвод судзьдзі на той падставе, што не давярае яму «з прычыны ўдзелу ў ранейшых палітычных працэсах». Аднак судзьдзя хадайніцтва не задаволіў.

Справу Аўсеенкі ў Пінску разглядалі ўжо другі раз пасьля таго, як Берасьцейскі абласны суд адмяніў першапачатковы вырак з прычыны працэсуальных парушэньняў. Першы раз спадару Аўсеенку таксама было прысуджана 460 рублёў штрафу.

Як кажа пінскі праваабаронца Алесь Рамановіч, у судзе Аляксандар Аўсеенка «хадайнічаў, каб выклікалі ў якасьці сьведкі кіраўніка пінскага ГАУС Сарочанку, але судзьдзя адхіліў».

Суд над Аляксандрам Аўсеенкам — апошні за ўдзел у акцыях «недармаедаў», якія адбываліся ў Беларусі гэтай вясной.

Паводле Радыё Свабода

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.