Партыя БНФ » Дэмакратычныя суполкі Слоніма выступілі ў падтрымку незалежных прафсаюзаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дэмакратычныя суполкі Слоніма выступілі ў падтрымку незалежных прафсаюзаў

Дададзена 21.08.2017 12:19:04 | 199 праглядаў

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл звярнуліся да А. Лукашэнкі, міністра ўнутраных спраў І. Шуневіча, генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А. Канюка з заявай.

repНагодай да звароту стуў перасьлед кіраўнікоў незалежнага прафсаюза РЭП. Заяву падпісалі Міхаіл Сошка (Незалежны прафсаюз РЭП), Сяргей Бузун (Партыя “Справядлівы свет”), Павел Севасцьян (ГА БНФ “Адраджэнне”), Іван Бедка (Аргкамітэт БХД), Алесь Масюк (ПАГА «Рух «За Свабоду»), Віктар Марчык (“Слонімскі грамадскі цэнтр”) і Уладзімір Літвін (ТБМ).

У заяве паведамляецца:

“Мы, жыхары горада Слоніма, прадстаўнікі недзяржаўных грамадскіх арганізацый і палітычных партый, якія ўваходзяць у склад Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, звяртаемся да вас з просьбай і выказваем глыбокую занепакоенасць і незадавальненне ў сувязі з распачатай крымінальнай справай і нядаўнімі вобыскамі ў офісах незалежных прафсаюзаў РЭП і БНП. Мы таксама незадаволены і заклапочаны правядзеннем вобыскаў на кватэрах і затрыманнем лідараў прафсаюзу РЭП і супрацоўнікаў прафсаюзу, адзін з якіх, Ігар Комлік да гэтага часу застаецца пад вартай ў турме з-за нібыта нявыплачанага падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры. У нас ёсць усе высновы лічыць, што дзеянні ўлады накіраваны на знішчэнне незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі ў адказ за актыўную грамадзянскую пазіцыю лідараў прафсаюзу і абарону сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працоўных, і расцэньваем дзеянні ўлады, як расправу над лідарамі прафсаюзнага руху Беларусі. Мы лічым, што такія дзеянні ўладаў з’яўляюцца грубым умяшаннем ва ўнутраныя справы прафсаюзу і грубым парушэннем Канвенцыі МОТ №87 “Аб свабодзе аб’яднанняў”. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Ігара Комліка, спынення крымінальнага пераследу Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, зняцця з іх усіх беспадстаўных абвінавачванняў, а таксама прыняцця неадкладных мераў па забеспячэнні нармальных умоў працы незалежных прафсаюзаў у адпаведнасці з абавязкамі Рэспублікі Беларусь па Канвенцыі МОТ №87”.

Заява ўжо адпраўлена адрасатам.

Паводле рэгіянальнага партала “Гарадзенская вясна

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.