Партыя БНФ » Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў звярнуўся да арганізатараў Асамблеі патрыятычных сілаў Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў звярнуўся да арганізатараў Асамблеі патрыятычных сілаў Беларусі

Дададзена 25.08.2017 9:15:54 | 327 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў звярнуўся да арганізатараў Асамблеі патрыятычных сілаў Беларусі, якая адбудзецца 26 жніўня ў Менску з ініцыятывы КХП-БНФ, с заклікам аб’ядноўвацца і працаваць разам, пераадольваючы існуючыя супярэчнасці.

З нагоды 26-й гадавіны незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 26 жніўня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў адбудзецца канфэрэнцыя ў фармаце асамблеі патрыятычных сілаў краіны, якую арганізуе Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя — БНФ.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у асамблеі прадстаўнікоў усіх беларускіх патрыятычных грамадзкіх, палітычных, культурных арганізацый і ўсіх грамадзян, «якім шчыміць сэрца за Бацькаўшчыну-Беларусь».

kastusiouКанфэрэнцыя (асамблея) адбудзецца ў залі Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Яганэса Раў па адрасе: Менск, вуліца газэты «Праўда», 11. Пачатак у 16.00.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў са зваротам да арганізатараў Асамблеі патрыятычных сілаў

ЗВАРОТ ДА АРГАНІЗАТАРАЎ АСАМБЛЕІ ПАТРЫЯТЫЧНЫХ СІЛАЎ БЕЛАРУСІ

Паважаныя сябры.

Пытанне, якое Вы плануеце вынесці ў парадак дня Асамблеі 26-га жніўня 2017 года, закранае сэрцы ўсіх неабыякавых грамадзян. Бо сітуацыя, што склалася ў Беларусі ў сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі Расіі, увядзеннем ёй вялікай колькасці свайго войска і вайсковай тэхнікі на тэрыторыю нашай дзяржавы, патрабуе тэрміновай выпрацоўкі грамадскай пазіцыі, агульнай канцэпцыі патрыятычных структур.

Перад агульнай бядой – пагрозай страты незалежнасці нашай краіны, нацыянальна-патрыятычным сілам неабходна гуртавацца, аб’ядноўвацца, працаваць разам, перадольваючы існуючыя супярэчнасці. Пры рэальных дзеяннях, скіраваных на агульныя мэты, супярэчнасці знікаюць.

Партыя БНФ ужо правяла і плануе яшчэ правесці шэраг мерапрыемстваў супраць правядзення на тэрыторыі нашай краіны вайсковых вучэнняў Захад-2017.

Пры супольнай працы з іншымі арганізацыямі, вынікі гэтых мерапрыемстваў будуць больш важкімі.

Звяртаючыся да арганізатараў Асамблеі, хачу ўнесці шэраг прапановаў для разгляду ў парадку дня мерапрыемства.

1.Прыняццё зварота да кіраўніцтва Беларусі, беларускага Ураду, дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, кіраўніцтва ўсіх партый, існуючых у краіне, ТБМ, саюзаў пісменнікаў, іншых грамадскіх арганізацый, усіх неабыякавых людзей аб правядзенні агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове ў звязку з правядзеннем Дня беларускага пісьменства 3-га верасня 2017 года ў Полацку, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

2.Заклікаць усе нацыянальна-патрыятычныя сілы краіны, усіх неабыякавых людзей да арганізацыі і правядзення па ўсёй краіне масавых пікетаў супраць вучэнняў Захад-2017.

3.Прыняццё заявы ўдзельнікаў Асамблеі супраць правядзення на тэрыторыі нашай краіны вайсковых вучэнняў Захад-2017.

Калі ў арганізатараў Асамблеі ёсць цікавасць да маіх прапановаў, і будзе прадастаўлена магчымасць, я гатовы агучыць іх у час правядзення Асамблеі, як удзельнік гэтага мерапрыемства.

25.08.2017 г.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Паводле магілёўскага рэгіянальнага сайта 6tv.by

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.