Партыя БНФ » Ігар Лялькоў: “Пікеты сталіністаў у Катыні – вытанчанае блюзнэрства”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ігар Лялькоў: “Пікеты сталіністаў у Катыні – вытанчанае блюзнэрства”

Дададзена 25.08.2017 9:38:06 | 154 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў пракамэнтаваў Расейскай службе Бі-бі-сі з’яўленьне пікету сталіністаў на месцы растрэлаў у Катыні ў час наведваньня Смаленшчыны дэлегацыяй дэмакратычных сілаў Беларусі.

Паездку арганізавалі дэмакратычныя рухі «За свабоду» і «Разам», да якіх далучыліся прадстаўнікі Партыі БНФ і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, журналісты. Дэлегацыю Беларускага Народнага Фронта прадстаўлялі намесьнікі старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў і Алесь Стральцоў.

Расейская служба Бі-бі-сі падрыхтавала рэпартаж пра паездку беларускіх дэмакратаў па мясьцінах растрэлаў бальшавікамі ваенапалоных жаўнераў польскага войска і ў месца трагічнай гібелі польскай ўрадавай дэлегацыі ў авіякатастрофе ў 2010 годзе. У рэпартажы акцэнтаваная ўвага на пікеце расейскіх сталіністаў, які сустрэла беларуская дэлегацыя.

Лялькоў 18Ігар Лялькоў наступным чынам пракамэнтаваў пікет камуністаў-сталіністаў: “Гэта было вытанчанае блюзнэрства – партрэты Сталіна ля месца, дзе па загадзе Сталіна былі расстраляныя тысячы людзей, у тым ліку этнічныя беларусы. У сваркі з удзельнікамі камуністычнага пікету мы не ўступалі. Нейкія рэпарцёры расійскіх каналаў усё гэта здымалі і правакавалі нас на выказванні. Я ўдзельнічаю ў памятных паездках у Катынь з 2009 года, і ніколі такога не было, мы праходзілі з нашымі сцягамі, не было паліцыі, АМАПу. Пад кіраўніцтвам Пуціна Расея становіцца ўсё больш паліцэйскай дзяржавай”, – сказаў Ігар Лялькоў.

Чытаць цалкам рэпартаж Расейскай службы Бі-бі-сі пра візыт беларускіх дэмакратаў на Смаленшчыну (на расейскай мове).

 

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.