Партыя БНФ » Моладзь БНФ адзначыла гадавіну аднаўленьня незалежнасьці Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ адзначыла гадавіну аднаўленьня незалежнасьці Беларусі

Дададзена 25.08.2017 9:50:54 | 277 праглядаў

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб наданні Беларусі суверэнітэту. Гэта знакавая дата ў гісторыі нашай краіны. З гэтай нагоды Моладзь БНФ і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч усклалі кветкі да магілаў дэпутатаў Вярхоўнага савету 12-га склікання, чыімі намаганямі была адноўленая нашая незалежнасць. Фронтаўская моладзь павіншавала беларусаў з днём 25 жніўня раздачай стужак з нацыянальным арнамэнтам, а таксама зладзіла ўрачыстую вечарыну ў сядзібе БНФ.

Моладзь БНФ традыцыйна святкуе гэтую дату наведваннем могілак  дэпутатаў БНФ, якія прымалі непасрэдны ўдзел у тым знакавым паседжанні.

І ў 2017, роўна праз 26 гадоў, Моладзь БНФ працягвае захоўваць памяць пра дзень, калі наша Радзіма стала незалежнай.

Сёння актывісты Моладзі БНФ усклалі кветкі на могілкі дэпутатаў БНФ, Генадзя Карпенкі, Галіны Сямдзянаваў і Ігара Гермянчука, а таксама да могілак Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна і Ніла Гілевіча. Моладзь БНФ ушанавала слынных беларусаў хвілінай маўчання.

Актывісты крыху прыбралі могілкі. Паколькі частка могілак на цяперашні момант не дагледжана, было вырашана хуткім часе правесці талаку па прыборцы могілак выдатных людзей Беларусі.

«Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Генадзь Карпенка, Галіна Сямдзянава – гэта дэпутаты апазіцыі БНФ, ці народныя пісьменнікі, якія непасрэдна прымалі дэкларацыю пра незалежнасць, якія адстойвалі яе», – зазначыў лідар Моладзі БНФ Юрый Лукашэвіч у камэнтары тэлеканалу Белсат.

«Не было перадвызначана што Беларусь атрымае незалежнасць, у Беларусі як нідзе былі моцныя рэакцыйныя сілы, камуністычныя сілы і на жаль яны часткова працягваюць заставацца пры ўладзе», – сказаў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Але пра тое, што менавіта адбылося 25-га жніўня 1991-га года, грамадзяне краіны часцяком не памятаюць.  Каб пра гэты дзень дазналася больш людзей Моладзь БНФ і вырашыла вынесці сваё святкаванне ў гарадское асяроддзе.

Апроч ушанавання памяці дэпутатаў Незалежнай Беларусі, актывісты фронтаўска моладзі зладзілі міні-акцыю па раздачы святочных стужак з нацыянальным арнаментам. Падчас падзеі было раздадзена больш за 1000 стужак. Жыхары Менску вельмі прыязна рэагавалі і ахвотна прымалі такі сімвалічны падарунак.

«Шмат людзей пыталі, што сёння за дзень, мы тлумачылі, пасля гэтага хтосьці загугліць пацікавіцца і даведаецца больш, таму такімі акцыямі можна зрабіць каб больш людзей даведалася», – даводзіць актывіст БНФ Дзяніс Мандізк.  На пачатку жніўня актывісты «Моладзі БНФ» падавалі ў Менскі гарвыканкам заяўку на правядзенне святочнага шэсця і мітынгу 25-га жніўня. Але калі ўлады дазволілі толькі мітынг на плошчы Бангалор, арганізатары адмовіліся ад яго правядзення.

Моладзь БНФ яшчэ раз віншуе ўсіх беларусаў з гэтай знакавай датай. Мы верым, што надыдзе час, калі 25 жніўня зноўку будзе гучаць па ўсёй нашай краіне як дзяржаўны і сапраўды святочны дзень.

Па заканчэньні акцыі ў сядзібе БНФ моладзь зладзіла сьвяточную вечарыну, адзначыўшы 26 ўгодкі надання Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону, а таксама ўзгадаўшы салідарнасць са змагарнай Украінай, якая гэтымі днямі таксама адзначае гадавіну аднаўлення незалежнасці.

З нагоды святочных датаў актывісты моладзі БНФ, якія добра праявілі сабе ў грамадзка-палітычнай і культурніцкай дзейнасці, былі ўганараваныя граматамі і памятнымі падарункамі, у тым ліку – новымі выданнямі кніжак Сяргея Навумчыка з Бібліятэкі Свабоды пра падзеі 1991-1992 гадоў.

 

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.