Партыя БНФ » Прэтэндэнт на пасаду старшыні БНФ Ільля Дабратвор даў інтэрвію газэце “Народная воля”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Прэтэндэнт на пасаду старшыні БНФ Ільля Дабратвор даў інтэрвію газэце “Народная воля”

Дададзена 28.08.2017 7:05:50 | 218 праглядаў

Партыя БНФ рыхтуецца да выбараў свайго новага старшыні. Адным з першых высунуў сваю кандыдатуру кіраўнік Менскай раённай Рады Партыі БНФ Ілля Дабратвор.

У газэце “Народная воля” 25 жніўня з’явілася інтэрвію прэтэндэнта на пасаду старшыні партыі.

Дабратвор 2016Ён кажа, што мае праграму развіцця партыі. Выступае за канструктыўны дыялог, у тым ліку з уладай, спадзяецца пачаць працэс аб’яднання дзвюх партый, на якія ў свой час раскалоўся БНФ, і хоча правесці перамовы па гэтым пытанні з Зянонам Пазьняком.

“Аб’яднанне партый патрабуе сённяшняя палітычная сітуацыя ў краіне” – цытуе  прэтэндэнта на пасаду новага старшыні партыі Беларускае Радыё Рацыя:

– На мой погляд трэба аб’яднацца і аб’яднацца ў тым ліку БНФ, які быў аб’яднаннем розных людзей зусім розных поглядаў. Для іх галоўнай была незалежнасць. У краіне не павінна быць двух БНФ, павінен быць адзін. Трэба ўмець дамаўляцца, дамаўляцца з рознымі людзьмі. У цяперашняга кіраўніцтва шмат крыўдаў, нейкіх асабістых адносінаў. У мяне такога няма, таму гэта мой плюс.

Акрамя Іллі Дабратвора пра жаданне ўзначаліць Партыю БНФ заявіла Вольга Дамаскіна з Наваполацка.

Дзеючы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паводле статуту зноў балатавацца не мае права. Выбары новага старшыні Партыі БНФ мусяць адбыцца 30 верасня гэтага года.

Дабратвор

 

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.