Партыя БНФ » Актывіст БНФ Валер Мінец аштрафаваны за ўдзел у акцыі 3 ліпеня ў Менску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст БНФ Валер Мінец аштрафаваны за ўдзел у акцыі 3 ліпеня ў Менску

Дададзена 31.08.2017 3:08:08 | 220 праглядаў

У Лідзе адбыўся суд над грамадскім актывістам Валерам Мінцом. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі 3 ліпеня ў Менску. У выніку суддзя Федаровіч палічыў Мінца вінаватым у парушэньні парадку правядзення масавых акцыяў.

Падрабязнасці чарговага палітычнага суда распавядае па гарачых слядах  карэспандэнт беларускага Радыё Рацыя Андрусь Панямонаў:

Валер Мінец– Суддзя прыняў да ўвагі ўсе хадайніцтвы Валера і абвесціў прысуд – 25 базавых велічынь. Сам Валер Мінец разлічваў на тое, што яго пасадзяць на суткі, як гэта зараз адбываецца ў краіне, каб не даць магчымасці паўдзельнічаць у акцыі 8 верасня. Таму для яго гэта быў досыць нечаканы прысуд. Сам Валер знайшоў некалькі памылак пры складанні пратакола, бо яго абвінавацілі яшчэ ў тым, што ён не з’яўляўся на допыты і адмаўляўся даваць паказанні. Хоць насамрэч яго не было ў Беларусі, быў па-за яе межамі, і ён гэта даказаў, паказаўшы пашпарт. Суддзя прыняў гэта.

Валер Мінец стаў чарговым актывістам, якога судзілі за акцыю 3 ліпеня ў Менску.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.