Партыя БНФ » Старшыня БНФ узяў удзел у сустрэчы з польскай палямэнцкай дэлегацыяй
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ узяў удзел у сустрэчы з польскай палямэнцкай дэлегацыяй

Дададзена 01.09.2017 11:50:56 | 151 праглядаў

Завяршыўся візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі з Польшчы на чале з віцэ-маршалкам сейма Рышардам Тэрлецкім.

IMG_1937Адбыліся двухбаковыя сустрэчы ў абодвух палатах беларускага парламента, Міністэрстве замежных спраў. Пры канцы ў польскай амбасадзе – з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Іх сустрэча з панам Рышардам доўжылася амаль дзве гадзіны замест запланаваных 40-50 хвілін.

Лідараў апазіцыі перад уваходам у амбасаду журналіст Радыё Рацыя сустракаў пытаннем: ці спраўдзіліся вашы надзеі на пэўны адказ на падрыхтаваныя праблемныя пытанні, ці атрымалі гарантыі падтрымкі з польскага боку дэмакратыі, правоў чалавека і незалежнай мас-медыя-прасторы – у прыватнасці, Беларускага Радыё Рацыя і тэлеканала «Белсат», што вяшчаюць з Польшчы?

У сустрэчы з Рышардам Тэрлецкім узялі ўдзел старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кіраўнікі рухаў “За свабоду” Юрась Губарэвіч ды “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч, лідар АГП Анатоль Лябедзька, паэт і палітык Уладзімір Някляеў. А таксама апазіцыйныя дэпутаткі ў Палаце прадстаўнікоў Алена Анісім ды Ганна Канапацкая.

Польская парламенцкая дэлегацыя ўсклала кветкі ды ўшанавала хвілінай маўчання памяць ахвяр сталінскай дыктатуры ля Крыжа Памяці ў сталічным Парку Чалюскінцаў. 31 жніўня яна наведае Ліду і Гародню.

Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле на сайце Беларускага Радыё Рацыя.

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.