Партыя БНФ » Моладзь БНФ рыхтуецца да выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ рыхтуецца да выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў

Дададзена 02.09.2017 12:02:15 | 248 праглядаў

Моладзь БНФ распачыла падрыхтоўку да выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў. Першым сваю дзейнасць па падрыхтоўцы да выбарчай кампаніі пачаў кіраўнік Моладзі БНФ Юрый Лукашэвіч, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты ў Залінейным раёне горада Барысава.

30 жніўня ён разам з некалькімі актывістамі распачалі збор подпісаў за будаўніцтва новай сучаснай паліклінікі на тэрыторыі Залінейнага раёна.

“Старая паліклініка №3 зараз знаходзіцца не ў самым лепшым стане. Не хапае кваліфікаваных спецыялістаў, няма якаснага абсталявання, з-за гэтага людзям не могуць аказаць пэўныя медыцынскія паслугі, у якіх яны маюць патрэбу. Нават каб проста прайсці абследаванне, прыходзіцца ездзіць у іншыя паліклінікі горада, што, зразумела, нязручна для жыхароў нашага раёна. Таму мы спадзяемся, што наша ініцыятыва дасць свае вынікі, і калі нават не пабудуць новую паліклініку, то хаця б прывядуць існуючую ў належны стан”, — паведамляе Юрый Лукашэвіч.

bnf_sbor_podpiseyЯк распавядаюць актывісты, людзі вельмі пазітыўна рэагавалі на дадзеную ініцыятыву і актыўна падпісваліся. Шмат хто казаў, што сапраўды даўно трэба было заняцца гэтай праблемай, бо існуючая паліклініка на самай справе не спраўляецца са сваім прызначэннем.

Пасля збору подпісаў актывісты адправіліся на абыход раёна, каб высветліць найбольш важныя праблемы. Безумоўна, першае, што кідаецца ў вочы, гэта дрэнныя дарогі. Шмат дзе на вуліцах наогул няма асфальту, а там, дзе ёсць, ён увесь пабіты і з ямамі. Такая дрэнная якасць дарог стварае пэўныя нязручнасці як для аўтамабілістаў, так і для пешаходаў, а таксама стварае ўмовы для магчымых дарожных здарэнняў.

Пасля актывісты наведалі мясцовы пляж, і , як высветлілася, за апошні час ён таксама прыйшоў у вельмі дрэнны стан. Як распавядаюць маладыя людзі, складваецца ўражанне, што за гэтым месцам ніхто не сачыў ужо некалькі год. Усё наваколле зарасло высокай травой, шмат дзе затапіла вадой, таму нават дабрацца да вадаёма даволі праблематычна.

“Падчас абыходу акругі ў нас атрымалася высветліць найбольш відавочныя з існуючых праблемаў. Акрамя таго, мы паразмаўлялі з мясцовымі жыхарамі, што дазволіла скласці цалкавітае ўражанне аб сённяшняй сітуацыі ў раёне.

Працы наперадзе будзе шмат, бо праблемаў у акрузе сапраўды ня мала, але мы гатовы займацца справамі для іх вырашэння”, — распавядае Дзяніс Мандзік, каардынатар кампаніі.

У бліжэйшы час першая дзясятка падрыхтаваных кандыдатаў распачне свае кампаніі. Усяго Моладзь БНФ плануе выставіць 50 кандыдатаў на мясцовыя выбары.

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.