Партыя БНФ » Прадпрымальнік Алесь Таўстыка заявіў пра намер узначаліць Партыю БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Прадпрымальнік Алесь Таўстыка заявіў пра намер узначаліць Партыю БНФ

Дададзена 03.09.2017 12:04:13 | 211 праглядаў

Кіраўнік кампаніі за свабоднае развіццё прадпрымальніцтва і былы кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Аляксандр Талстыка лічыць, што надышоў час вярнуць партыі былы палітычны ўплыў і аўтарытэт, які раней меў БНФ.

2017-08-31_henadzich_taustyka-newsПартыя БНФ павінна засяродзіць увагу на абароне незалежнасці краіны, якая зноў апынулася пад пагрозай з боку ўсходняга суседа, кажа Аляксандр Талстыка:

– Па-першае, мы ведаем гістарычны момант, што дзякуючы Партыі БНФ Беларусь атрымала незалежнасць у тыя 90-ыя гады. Дзякуй нашым былым палітычным дзеячам. Але сённяшні час паказвае на тое, што Партыя БНФ і ўвогуле наша краіна страчвае гэтую незалежнасць. Яе трэба аднаўляць.

Акрамя Аляксандра Талстыкі, пра намер узначаліць партыю ўжо заявілі Вольга Дамаскіна з Наваполацка і Ілля Дабратвор з Менска.

Дзеючы старшыня партыі Аляксей Янукевіч паводле статуту зноў балатавацца не мае права. Выбары новага старшыні Партыі БНФ мусяць адбыцца 30 верасня. П

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя

 

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.