Партыя БНФ » “Віцебскім Курапатам” могуць надаць гісторыка-мэмарыяльны статус
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Віцебскім Курапатам” могуць надаць гісторыка-мэмарыяльны статус

Дададзена 08.09.2017 11:39:42 | 149 праглядаў

Мясьціны каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну могуць быць прызнаныя мэмарыяльнымі. Пра гэта гаворыцца ў адказе зь Віцебскага аблсавету, дасланым старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанціну Смолікаву.

Паводле ліста з аблвыканкаму, цяпер вывучаюцца вынікі пошукавых прац, якія праводзіліся ў траўні гэтага году з удзелам 52-га пошукавага батальёну і супрацоўніка Інстытута гісторыі Акадэміі навук Алега Іова. Згодна з высновамі навукоўца, «сабраныя знаходкі (гільзы, абутак, манэты, гузікі і г.д.), чарапы з агнястрэльнымі раненьнямі і сам спосаб пахаваньня зьяўляюцца ўскоснымі доказамі масавых рэпрэсій пэрыяду 1937–38 гадоў». У лісьце таксама гаворыцца, што неабходна правесьці яшчэ шэраг адмысловых дасьледаваньняў і экспэртызаў, і па выніках будзе прынята рашэньне наконт наданьня гісторыка-мэмарыяльнага статусу гэтым мясьцінам.

У лесе каля вёскі Хайсы (архіўнае фота)

У лесе каля вёскі Хайсы (архіўнае фота)

Да якіх высноваў прыйшлі пашукавікі адмысловага 52-га батальёну, у адказе не паведамляецца. Аднак сказана, што ў вобласьці пачаўся пераўлік месцаў масавых пахаваньняў і што «масавыя палітычныя рэпрэсіі 30–40-х гадоў мінулага стагодзьдзя асуджаныя дзяржавай і грамадзтвам».

Старажылы вёскі Хайсы і навакольных вёсак згадваюць пра масавыя расстрэлы ў бліжэйшым лесе, якія адбываліся ў 1937–38 гадах. Мясцовыя ўлады сьпярша ставіліся да іхных успамінаў скептычна, аж пакуль у лесе не пачалі адкрывацца ўсё новыя невядомыя масавыя пахаваньні.

Чалавечыя парэшткі знаходзяць у лесе каля вёсак Хайсы і Дрыкольле з 2014 году. Найверагодней, масавыя пахаваньні зацікавілі «чорных капальнікаў», якія ў пошуках спажывы проста павыкідалі зь зямлі чалавечыя косткі. З ініцыятывамі ўшанаваць памяць ахвяраў, паставіўшы тут мэмарыяльныя знакі, ужо ня першы год выступае грамадзкая ініцыятыва «Хайсы». Рабіць гэта ўлады не сьпяшаюцца, і актывісты самі ўсталявалі ў лесе пад тры дзясяткі мэмарыяльных крыжоў.

У жніўні 2017 году ўдзельнікі ініцыятывы «Хайсы» падалі дакумэнты на рэгістрацыю аднайменнай гістарычна-асьветніцкай грамадзкай арганізацыі. Актывісты мяркуюць, што гэта паспрыяе большаму ўплыву і на пазыцыю ўладаў, і на грамадзкую думку.

21457629_185784148631776_774791542149206098_o

21457473_185784205298437_1442756679553908258_o

Паводле Радыё Свабода

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.