Партыя БНФ » На Лідчыне зладзілі фэст да Дня беларускай вайсковай славы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Лідчыне зладзілі фэст да Дня беларускай вайсковай славы

Дададзена 12.09.2017 10:49:24 | 225 праглядаў

У Песках у аграсядзібе “Гасціна”, што ў Лідскім раёне, прайшоў фэст у гонар Дня беларускай вайсковай славы. На яго прыехалі музычныя выканаўцы, творцы з усёй Беларусі, а таксама старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Вечарына прайшла ў святочнай атмасферы.

У вёску Пескі, дзе месціцца сядзіба, з’ехаліся некалькі дзясяткаў гасцей з многіх рэгіёнаў краіны, каб разам адзначыць дзень перамогі беларускага войска над маскоўскім ў бітве на Крапівеньскім полі, якая адбылася ў 1514 годзе.

Кажа адзін з арганізатараў фэсту, сябра Сойму Партыі БНФ Сяргей Трафімчык:

— З’ехаліся выканаўцы можна сказаць, што з усёй Беларусі. Такія знакамітыя імёны, такія вядомыя выканаўцы як Андрэй Мельнікаў, Зміцер Бартосік, Алесь Дзянісаў. І мясцовыя паўдзельнічалі, і этнічны украінскі гурт прыехаў. Я лічу, што свята ўдалося. Акрамя вышэйзгаданых выканаўцаў, свае вершы і песні прэзентавалі так сама Міхась Скобла, Таццяна Матафонава, Зміцер Захарэвіч, а так сама мясцовыя творцы – Алег Лазоўскі, Станіслаў Суднік, Сяргей Чарняк і Алесь Мацкевіч. Завершыўся фэст святочным салютам у гонар пераможцаў у бітве 1514 года на рацэ Крапіўная.

IMG_1940

Паводле Радыё Рацыя

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.