Партыя БНФ » Бяроза: Улады адмовіліся вяртаць кар’ер Кабакі ў зону адпачынку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Бяроза: Улады адмовіліся вяртаць кар’ер Кабакі ў зону адпачынку

Дададзена 17.09.2017 12:02:35 | 176 праглядаў

Бярозаўскія ўлады адказалі адмовай жыхарам вёсак Кабакі і Малеч на патрабаванне вярнуць кар’ер Кабакі ў зону адпачынку.

Чыноўнікі Бярозаўскага райвыканкама спаслаліся на сваё рашэнне ад 12 красавіка 2017 года аб забароне купання ў кар’еры. Яно прынята адпаведна з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў на 2016-2018 годы па папярэджанні гібелі людзей на вадзе. План мерапрыемстваў зацверджаны, як паведамляецца ў адказе райвыканкама, “прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Анатолем Калініным” – цытуе адказ чыноўнікаў ініцыятар заявы-патрабавання, актывіст Партыі БНФ Анатоль Сахаруша:

IMG_2884– Калі ж у нас Калінін быў прэм’ер-міністрам у Беларусі? Нашы райвыканкамаўскія чыноўнікі, якія займаюць адказныя пасады, і намеснік старшыні райвыканкама нават не ведаюць, хто ў нас кіруе ўрадам. Якія праблемы яны могуць вырашаць? Па ўсіх іх пунктах бачна, што гэта фармальная адпіска. Замест таго, каб для народа зрабіць нейкую зону адпачынку, то яны вырашылі закрыць. Такая спякота летам. І куды нашы людзі з Кабакоў, Малеча і навакольных вёсак паедуць? На Багамы, у Грэцыю? У іх грошай няма нават на паліва, каб з’ездзіць у сялецкі «лягушатнік».

Паводле дэпутата мясцовага савета Валеры Білібухі, забараніць грошай не патрэбна, як для абследавання дна і берагоў кар’ера. Людзі купаліся ў кар’еры не адзін дзясятак гадоў і будуць купацца. Цяпер, праўда, пад страхам быць злоўленымі і аштрафаванымі міліцыяй.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.