Партыя БНФ » Лідэр Моладзі БНФ: “У нас з Лукашэнкам рознае разуменьне вольнадумства”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр Моладзі БНФ: “У нас з Лукашэнкам рознае разуменьне вольнадумства”

Дададзена 01.10.2017 12:07:40 | 228 праглядаў

Лідэр Моладзі БНФ Юрый Лукашэвіч, які быў адлічаны з гістфаку БДУ пасьля пратэстаў супраць забудовы ў Курапатах, пракамэнтаваў апошнія заявы Лукашэнкі пра тое, што той быццам бы ў студэнцкія часы быў “вольнадумцам”.

Юрась Лукашэвіч Моладзь БНФ- У нас з Аляксандрам Лукашэнкам рознае разуменне вальнадумства. Калі я пра гэта думаю, то маю на ўвазе выбары рэктара, акадэмічныя свабоды, але Балонская сістэма ў нас не выконваецца. Мяне не аднавілі ў ВНУ, сказалі, што для мяне няма месца. Нават пра палітыку студэнты зрэдку разважаюць, людзі проста нікуды не імкнуцца. На гістфаку гэта было, таму што гэта спецыфічны факультэт. Але калі браць знаёмых з іншых факультэтаў, то ім гэта нецікава, таму што гэта палітыка – сказаў Юрый Лукашэвіч

Паводле інтэрнэт-газэты “Салідарнасць

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.