Партыя БНФ » Новым старшынём Партыі БНФ і БНФ “Адраджэньне” абраны Рыгор Кастусёў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Новым старшынём Партыі БНФ і БНФ “Адраджэньне” абраны Рыгор Кастусёў

Дададзена 30.09.2017 5:46:59 | 5,141 праглядаў

XVIII Зьезд Партыі БНФ (XV Зьезд Грамадзкага аб’яднаньня) абраў новага старшыню Партыі і Руху. Ім стаў 60-гадовы Рыгор Кастусёў, экс-кандыдат у прэзыдэнты, які раней займаў пасаду намесьніка старшыні партыі.

Кастусёў 32Рыгор Кастусёў абраны старшынём Партыі БНФ у першым туры канкурэнтнага галасаваньня – яму аддалі перавагу 107 дэлегатаў. Заля сустрэла агучаныя вынікі падліку галасоў аплядысмэнтамі.

У бюлетэнях для галасаваньня былі 6 прозьвішчаў: Ільля Дабратвор, Вольга Дамаскіна, Рыгор Кастусёў, Алесь Таўстыка, Аляксандар Страх, Васіль Астроўскі.

Намесьнікамі старшыні абраныя Юры Лукашэвіч, Аляксей Янукевіч, Вадзім Саранчукоў, Зьміцер Салошкін, Аляксандар Стральцоў.

За Вольгу Дамаскіну прагаласавалі 32 дэлегаты.

Іншыя галасы разьмеркаваліся наступным чынам:

Дабратвор — 12

Астроўскі — 7

Страх — 2

Таўстыка — 2

У выніку таемнага галасаваньня быў абраны кіруючы орган партыі – Сойм у складзе 51 сябры Сойму (апроч абраных старшыні і намесьнікаў старшыні ў Сойм было вылучана 66 чалавек). Была таксама сфармаваная рэвізійная камісія ў складзе 5 асобаў, старшынём рэвізійнай камісіі на яе першым пасяджэньні быў абраны Алесь Каліта.

ХVIII справаздачна-выбарчы зьезд Партыі БНФ (XV Зьезд ГА БНФ «Адраджэньне») прайшоў у Менску ў Палацы Мастацтваў. У ім узялі ўдзел 163 дэлегаты.

З вітальным зваротам да дэлегатаў зьезду выступіла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, а таксама былі зачытаныя вітаньні ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

Зьезд Партыі БНФ ухваліў шэсьць рэзалюцыяў:

1. За беларускую Беларусь! Падтрымка беларускай мовы, адукацыі і культуры – гарантыя ўстойлівасьці беларускай дзяржаўнасьці

2. Спыніць палітычныя рэпрэсіі! Свабоду палітвязьням!

3. “АБ СВЯТКАВАНЬНІ 100-ГОДДЗЯ АБВЯШЧЭНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ”

4. Саюз з Крамлём – камень на шыі беларускай дзяржаўнасьці

5. Нюрнбэрг над камунізмам – ніколі ня позна!

6. Будучыня краіны – Міжмор’е!

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Чэрвень 2023
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.