Партыя БНФ » Заява Зьезду Партыі БНФ: Нюрнбэрг над камунізмам – ніколі ня позна!
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява Зьезду Партыі БНФ: Нюрнбэрг над камунізмам – ніколі ня позна!

Дададзена 30.09.2017 5:16:48 | 294 праглядаў

Заява XVIII Зьезду Партыі БНФ

30 верасьня 2017 году

 

Мінае 100 гадоў, ад выйсьця на палітычны далягляд антылюдзкай камуністычнай ідэалёгіі. Бальшавізм, ЧК-НКВД, ваенны камунізм, НЭП, калектывізацыя, Вялікі Тэрор, індустрыялізацыя, культ асобы, застой, перабудова – зьмяняліся маскі, але не зьмянілася сутнасьць. Злачынствы сыстэмы сягнулі нябачаных у гісторыі памераў, але суду і дагэтуль няма. Злачынства без пакараньня.

Ня трэба забываць, што надалей найбуйнейшая краіна сьвету, Кітай, знаходзіцца пад камуністычным ігам. Лічба ахвяраў камуністычных рэжымаў у сьвеце дагэтуль невядомая і, верагодна, складае мільёны. В’етнам, Лаос, Паўночная Карэя, Нікарагуа і многія іншыя краіны ўяўляюць сабой выпаленую зямлю пасьля панаваньня камунізму.

Партыя БНФ ад пачатку свайго існаваньня рабіла моцны антыкамуністычны акцэнт. Злачынствы камуністычнай сыстэмы сталі рухавіком зьменаў, якія наступілі ў Савецкім Саюзе і прывялі да распаду СССР.

Сёньня неабходна нагадаць аб тым, што нягледзячы на тое, што гэтая антылюдзкая ідэалёгія хоць і ня мае сусьветнай магутнасьці, працягвае атручваць розумы многіх нашых суграмадзян. Так адбываецца, бо не адбыўся суд над камунізмам, надалей стаяць помнікі крывавым правадырам, а памяць мільёнаў ахвяраў злачыннай ідэалёгіі надалей не ўшанавана належным чынам.

Партыя БНФ выступае за скліканьне Міжнароднага трыбуналу над камунізмам, які павінен, разгледзеўшы сьведчаньні і дакумэнты, ажыцьцявіць справядлівы суд над антылюдзкай ідэалёгіяй.

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.