Партыя БНФ » Рэха вясновых пратэстаў супраць дэкрэту №3: з актывіста БНФ намагаюцца спагнаць грошы за арышт
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рэха вясновых пратэстаў супраць дэкрэту №3: з актывіста БНФ намагаюцца спагнаць грошы за арышт

Дададзена 02.10.2017 9:41:31 | 183 праглядаў

У Пінску сябра Партыі БНФ Алесь Рамановіч атрымаў ліст з Аддзела прымусовага выканання, у якім гаворыцца, што актывіст мусіць выплаціць 172 рублі за ўтрыманне ў Ізалятары часовага ўтрымання – паведамляе Радыё Рацыя.

Справу аб паклёпе на фронтаўца Алеся Рамановіча пінская пракуратура перадала ў міліцыю“Калі яны не забыліся пра тое, што я не аплаціў іх паслугі, пра якія я не прасіў, то і я не забыўся пра тыя ўмовы”, – кажа Алесь Рамановіч: – Умовы там вельмі дрэнныя. Нары драўляныя, спаць на іх вельмі нязручна. Калі чалавека змяшчаюць у ІЧУ, яго гісторыю захворванняў ці картку медычную не запрошваюць. Не праводзяць медагляду. Перад снеданнем ці абедам ты не маеш магчымасці нармальна рукі памыць.

Нагадаем, што ў красавіку Алесь Рамановіч пакараны 15-суткавым арыштам і 40 базавымі велічынямі штрафу за ўдзел у акцыі “недармаедаў”, якія двойчы ладзіліся на гарадской плошчы Пінска.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.