Партыя БНФ » Адкрыты ліст прафэсара Алеся Астроўскага да дэлегатаў XVIII Зьезду Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адкрыты ліст прафэсара Алеся Астроўскага да дэлегатаў XVIII Зьезду Партыі БНФ

Дададзена 05.10.2017 12:58:06 | 127 праглядаў

Алесь Астроўскі зьвярнуўся да дэлегатаў чарговага спрваздачна-выбарчага зьезду Беларускага народнага фронту з заклікам абіраць кіраўнікоў Партыі БНФ у залежнасьці ад іх жаданьня шчыра служыць аб’ектыўным інтарэсам нашага беларускага народу.

1a9a981. Страчаная чвэрць стагоддзя.

Наш народ перажывае адзін з самых гнюсных перыядаў сваёй гісторыі – 24-ы год ва ўмовах беларусафобскага, этнацыднага, аўтарытарнага, прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі. Не ў аднаго чалавека зь яго жыцьця, у цэлага 10-мільённага народу зь яго цывілізацыйнага разьвіцьця нахабна выкрадзена чвэрць стагоддзя гісторыі! Гэты перыяд можа аказацца яшчэ і прадцечай горшых часоў, калі наша зямля можа ўжо адкрыта зноў стаць акупаванай расейскай імперыякратыяй ды яе прыхлябаямі.

Чвэрць стагоддзя – дастатковы час, каб нават сьляпыя і тупыя маглі ўбачыць ключавыя грамадскія заканамернасьці. Калі іх агучыць і зрабіць навукай для наступных пакаленьняў беларусаў, будзе вялікая карысьць для нашага народу на будучыню. Па аналогіі зь вядомым прынцыпам Сакрата: “Жаніцца варта. Трапіцца добрая жонка – будзеш шчасьлівым, а не пашанцуе – станеш філосафам…”. Так і ў нас: наш беларускі негатыўны досьвед дае магчымасьць нашмат лепш зразумець сапраўдныя механізмы жыцьця, чым гэта могуць зрабіць тыя народы, якім у апошнія дзесяцігоддзі пашчасьціла больш. Таму давайце канчаткова адкінем інфантыльныя ілюзій пачатку 1990-х і агучым асаблівасьці таго сьвету, у якім жывем:

– па-першае, расейская імперыя была, ёсьць і будзе галоўным ворагам беларускай зьмястоўнай дэмакратыі. Гэта абумоўлена ня Пуціным, а ўсёй арганізацыяй расейскай імперыі як сістэмы, уключна зь яе тэрыторыяй, гісторыяй, традыцыямі, сьветаглядам палітычнай “эліты” і… насельніцтва.

– другое. Эўфемістычны “Захад” ніколі не зьбіраўся дапамагаць нам адбіцца ад Расеі й пабудаваць беларускую нацыянальна-дэмакратычную дзяржаву. Ён выкарыстоўваў тую сітуацыю, якая была створана на нашай зямлі дзейнасьцю расейскіх імперыялістаў й іх агентурай. Прынцыпы палітычнага стылю Захаду – “праца з данасьцю”, “прагматызм”, “паліткарэктнасьць”, “мультыкультурнасьць”, “талерантнасьць” ды інш. – прызначаны схаваць тое, што стратэгічнай задачай палітыкі Захаду было такое ж, як і ў расейцаў, непрыняцьце справядлівага жаданьня беларускага народу быць гаспадаром ва ўласным доме. І адным, і другім хочацца захапіць нашу зямлю, а наш народ мець у якасьці прыслугі ды працоўнай сілы. Толькі адныя робяць гэта пад лозунгамі “рускага міру”, “трыадзінага рускага народу”, “Вялікай Расеі”, а другія – пад ліберальнымі лозунгамі “правоў чалавека”, “індывідуальнай свабоды”, “правоў меншасьцяў”, “свабоды слова ды СМІ”. Пры гэтым на практыцы заўсёды аказваецца, што апошняе таксама хлусьня – ні правы асобных беларусаў, ні правы ўсяго беларускага народу ў “правы чалавека ці меншасьцяў”, у “індывідуальныя свабоды і свабоды СМІ” ў разуменьні сёньняшняга “Захаду”… не ўваходзяць! (паказальны прыклад – рускамоўнасьць ЕГУ, Нямецкай хвалі, Белсату…)

– трэцяе. Польшча ў дачыненьні да нас – такая ж імперская дзяржава, як і Расея. Ёсьць толькі пэўныя асаблівасьці яе імперскага ўзьдзеяньня на Беларусь. Яны абумоўлены меншымі магчымасьцямі гэтай краіны і пэўнай няёмкасьцю перад заходнім грамадствам. Але гэта ня робіць палітыку Польшы менш гнюснай, бо яна – гэткі “сарамлівы варышка” з “12 крэслаў” – выкарыстоўвае ў сваіх эгаістычных мэтах той цяжкі стан, у які трапіў беларускі народ не па сваёй віне. У доказ адзначанага – 70-гадовы этнацыд беларусаў Беласточчыны, дэмаграфічнае марадзёрства пад назвай “Карта паляка”, “Крэсы всходне”, “каталік – значыць, паляк” і г.д.

– чацьвёртае. 600 гадоў беларускі народ даваў магчымасьць выжываць на своёй зямлі, фактычна ў сваім доме, адусюль гнанаму, пагромнаму габрэйскаму народу. Сёньня юдэі могуць вярнуць нам свой вялікі доўг – рэальна дапамагчы беларускаму народу набыць сваю нацыянальна-дэмакратычную дзяржаву, такую, якая сёньня ёсьць у іх саміх. Аднак, нічога падобнага яны не зрабілі й рабіць не зьбіраюцца. Доўг габрэяў перад беларусамі застаецца неаплачаным…

– пятая асаблівасьць датычыць створаных “Захадам” у Беларусі так званых “беларускай дэмакратычнай апазіцыі” й “апазіцыйных СМІ”. Іх галоўны сакрэт, які самы час агучыць – яны ніякія не дэмакратычныя і… не беларускія.

Усе гэтыя КРДСы, Кангрэсы аб’яднаных, Пяцёркі плюс – шасьцёркі мінус, маршы, флэшмобы, бясконцыя семінары і г.д., якія ўзначальваліся і на якіх піярыліся Саньнікаў, Халезін, Бандарэнка, Раманчук, Рымашэўскі, Міхалевіч, Вячорка, Сіўчык, Севярынец, Лябедзька, Мацкевіч, Карач, Яравая, Радзіна і яшчэ зь дзясятак асоб; і на якія Захад пад выглядам “дэмакратызацыі Беларусі” выдаткаваў сотні мільёнаў даляраў – усё гэта ня мела ніякага дачыненьня да аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу. Гіганцкія грошы, пустыя акцыі, два дзесяцігоддзі часу, якія праходзілі пад лозунгам “змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі”, як высьвятляецца, прызначаліся ня нам – беларусам-вялікалітвінам.

Аднак, сотні мільёнаў даляраў проста так на вецер не выкідаюцца. З дапамогай такіх сум мэты, на якія яны выдаткоўваюцца, звычайна дасягаюцца. Адсюль лёгка вылічыць, што “зацягнуты апазіцыйны сьпектакль” напраўду прызначаўся для таго, каб:

– беларусафобскі, этнацыдны, аўтарытарны, прамаскоўскі рэжыму Лу-кі працягваў захоўвацца пры ўладзе,

– перакачаць грошы заходніх падаткаплатнікаў у кішэні будучых “беларускіх” алігархаў (дзьвюкосьсі пастаўлены, прозьвішчы названы вышэй),

– не дапусьціць стварэньня ў Беларусі сапраўднай нацыянальна-дэмакратычнай апазіцыйнай альтэрнатывы.

Больш шырокі погляд на сьвет дае магчымасьць сфармуляваць шостую выснову. А менавіта, пазітыўны элемент пражытай чвэрці стагоддзя роўны ступені ўсьведамленьня таго, што падзеі ў Беларусі зьяўляюцца праекцыяй тых працэсаў, якія адбываюцца ва ўсёй людскай цывілізацыі ў яе глабальным маштабе. А зьмест гэтых падзей заключаецца ў татальнай пераарыентацыі чалавецтва з мэты яго прагрэсіўнага разьвіцьця як сістэмы свабодных нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў на ўзбочча глабальнага дэмаграфічна-культурнага хаосу, у пазбаўленае маралі й высокіх арыентыраў дэгенерацтва, у ліберастызм, дзе любая меншасьць і нават яе асобны прадстаўнік на практыцы аказваецца важней за жыцьцё ці сьмерць нават цэлага карэннага народу. Мэта такога збочаньня сатанінская – зьнішчыць усе народы сьвету! У тым ліку і наш – беларускі!

Кіруе названым “адхіленьнем” глабалісцкая фінансавая алігархія – гэткі сучасны мордэр людскай цывілізацыі. Праплачаная ім “павестка дня” і агентура стварае фільтр, празь які на вяршыню палітычнага жыцьця ня можа трапіць нішто прыстойнае, маральнае, канструктыўнае, стваральнае, сапраўды гуманістычнае, грамадскі-прагрэсіўнае… Сёньня ўся людская цывілізацыя ляціць у тартарары ў кірунку татальнай грамадзянскай вайны й сьмерці. І падзеі ў Беларусі, лёс нашага народу – яскравы індыкатар гэтага працэсу!

Таму на нашай зямлі для кожнага чалавека, тым больш для кожнага сябры БНФ, цяпер склалася сітуацыя канчатковага выбару: альбо працягваць пасіўна спаўзаць разам з грантамі й разам са сьмярдзючай ліберастычна-дэгенерацкай плыньню ў пекла, альбо рашуча разьвярнуцца і пачаць самастойна рухацца ў супрацьлеглым кірунку, арыентуючыся на высокія ідэалы, зь якіх найпершы – аб’ектыўныя (т.б. нацыянальна і сацыяльна справядлівыя) інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу, яго сьветлая будучыня…

Здавалася б, для апошняга БНФ і ствараўся?.. Але неяк за штодзённасьцю, грантамі ды іншым ад галоўнага адуважыліся…

2. Што рабіць.

Першае.

У ідэалогіі й палітыцы БНФ, у стратэгічным і тактычным плане, а таксама ў кадравых рашэньнях трэба аднавіць і ўзьвесьці ў абсалют (!) прынцып, пад які мусіць падстройвацца ўсё іншае: беларускі народ як этнас, яго генафонд, зямля, уласнасьць, эканоміка, фінансы, яго культура, царква, інфармацыйная прасторы, адукацыя, навука, улада, ідэалогія, сьветагляд, яго будучыня – на беларускай зямлі і вышэй, і важней за ўсё!

Патлумачу праз вобраз, што значыць “узьвесьці ў абсалют”. Астап Бэндар ведаў 400 адносна законных метадаў ад’ёму грошай. Толькі ў адным выпадку яго афера правалілася. Прынцып завецца: “вечарам крэслы – раніцай грошы; магчымы варыянты, але грошы заўсёды наперад”. Так і ў нас павінна быць – у нашай дзейнасьці можа быць рознае, але заўсёды спачатку аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу на яго ўласнай зямлі…

Калі, напрыклад, гранты і далей плануюць пярэчыць гэтаму прынцыпу, трэба адмовіцца ад грантаў. Вядома, будзе цяжка, як чалавеку, якія вырашыў адмовіцца ад наркотыкаў. Але толькі калі перажывем ломку, толькі тады маем шанц стаць суб’ектам беларускай палітыкі ды гісторыі.

Другое.

Абараніць, праявіць клопат пра сапраўдных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты. Толькі пасьля Васіля Быкава ў лепшы сьвет адышлі такія асобы як Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Анатоль Белы, Міхась Чарняўскі, Сьвятлана Новікава, Алесь Белакоз, Зьміцер Сідаровіч, Леанід Маракоў, Жызьнеўскі, Чаркашын, нядаўна Алеся Фурс. Напэўна, ёсьць яшчэ шмат неназваных.

А як жылі прадстаўнікі нашай эліты ў апошнія гады свайго жыцьця? Ці хапала ім грошай? Ці ніхто іх ня крыўдзіў? Хто і як імі апекаваўся? Ці зьвярталіся БНФаўцы з просьбамі аб парадах да іх? Гэтымі пытаньнямі партыя БНФ цікавілася?

Сёньня яшчэ жывыя, хаця напэўна і ня надта здаровыя, Марачкін, Мазынскі, Іпатава, Арлоў, Мурашка, Арцёменка, Краўцэвіч, Смалянчук, Семянчук, Высоцкі, Акаловіч, Законьнікаў ды яшчэ шмат неназваных. Трэба абараніць і паклапаціцца пра іх, а галоўнае – дапамагчы ім арганізавацца і пачаць іх слухаць… Нашу нацыянальную эліту нарэшце трэба пачынаць слухаць, бо на сёньня ня толькі афіцыйныя, а і апазіцыйныя СМІ вывелі іх зь інфармацыйнай прасторы!…

Трэцяе.

Трэба арганізаваць на Ютубе тэлевізійны канал, на якім рэгулярна, хаця б раз на тыдзень, праводзіць гадзінныя дыскусіі, лекцыі ці інтэрвю (затым іх апрацоўваць і выстаўляць для паказу), прысьвечаныя толькі аднаму пытаньню: Праграмны вобраз будучай беларускай дзяржавы – натуральна, такой, якая будзе зьдзяйсьняць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу як этнасу. У гэтай сістэмнай Праграме павінна быць запланавана, што і як мы будзем будуваць пасьля перамогі, а таксама патлумачана – чаму і навошта…

Зьвяртаю ўвагу, усё запрапанаванае абсалютна рэальнае…

Заклікаю абіраць кіраўнікоў Партыі БНФ у залежнасьці ад іх жаданьня шчыра служыць аб’ектыўным інтарэсам нашага беларускага народу.

Паводле сайту BramaBy

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.