Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч: Прыйдзе час і ў Слоніме будзе помнік Івану Шэгу
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч: Прыйдзе час і ў Слоніме будзе помнік Івану Шэгу

Дададзена 06.10.2017 10:50:59 | 66 праглядаў

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл разам з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Аляксеям Янукевічам наведалі магілу на Слонімскіх гарадскіх могілках былога доктара і грамадскага дзеяча, заснавальніка недзяржаўнай установы «Шэгамедкансульт», каардынатара Слонімскага грамадскага цэнтра, былога дэпутата Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 2003−2007 гадоў Івана Шэгі, якога не стала роўна год таму.

Аляксей Янукевіч  шчырымі словамі прыгадаў знакамітага слонімца і сказаў, што прыйдзе час і ў Слоніме будзе помнік Івану Шэгу і будзе названа яго імем адна з вуліц. Слонімцы хвілінай маўчання памянулі свайго знакамітага земляка, усклалі кветкі на яго магілу і запалілі знічы.

Год ужо Слонім без Івана Шэгі. Яму было толькі 63 гады. Родам ён быў з вёскі Валеўка Наваградскага раёна. Скончыў Валеўскую сярэднюю школу амаль на выдатна, а потым Менскі медыцынскі інстытут. З 1980 года жыў і працаваў доктарам-траўматолагам у Слоніме. Апошнія дваццаць гадоў Іван Шэга актыўна займаўся палітыкай, з’яўляўся сябрам Сойму партыі БНФ, яго хваляваў лёс Беларусі і свайго народа. Свае разважанні і думкі пра лёс краіны ён выказаў і паспеў выдаць асобнай кнігай «Пра краіну і пра нас», якая ў 2016 годзе выйшла з друку ў Менску. Летась Іван Шэга таксама прымаў удзел у выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.