Партыя БНФ » Пададзеныя дакумэнты ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па аўтарэфэрэндуме
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пададзеныя дакумэнты ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па аўтарэфэрэндуме

Дададзена 14.04.2010 12:00:00 | 863 праглядаў

Сёньня ў Цэнтральную выбарчую камісію быў пададзены поўны пакет дакумэнтаў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзеньні аўтарэфэрэндуму, у тым ліку натарыяльна завераныя згоды аб уваходжаньні ў склад ініцыятыўнай групы ўсіх яе сябраў. Нагадаем, што Партыя БНФ хоча дамагчыся правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму па пытаньні “Ці падтрымліваеце Вы захаваньне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь […]

Аўтарэфэрэндум

Сёньня ў Цэнтральную выбарчую камісію быў пададзены поўны пакет дакумэнтаў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзеньні аўтарэфэрэндуму, у тым ліку натарыяльна завераныя згоды аб уваходжаньні ў склад ініцыятыўнай групы ўсіх яе сябраў.

Нагадаем, што Партыя БНФ хоча дамагчыся правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму па пытаньні “Ці падтрымліваеце Вы захаваньне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?”.

У склад ініцыятыўнай групы ўвайшлі 122 чалавекі з усіх абласьцей Беларусі і з гораду Менску, сярод якіх Аляксей Янукевіч, Ігар Лялькоў, Рыгор Кастусёў, Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Алесь Міхалевіч, Вячаслаў Сіўчык.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў: “Сёньня мы пасьпяхова завяршылі вельмі важны і адказны этап у падрыхтоўцы рэфэрэндуму па мытных пошлінах. Бездакорна падрыхтаваны пакет усіх неабходных дакумэнтаў быў сёньня перададзены ў ЦВК, нашая заява была зарэгістраваная ў адпаведнасьці з працэдурай без перашкодаў. Спадзяюся, што і надалей пры разглядзе дакумэнтаў ЦВК будзе кіравацца толькі нормамі закону. Сёньня з поўнай ўпэўненасьцю магу сьцьвярджаць, што для нерэгістрацыі нашай ініцыятыўнай групы можа быць толькі адна прычына – палітычная.

Незалежна ад рашэньня ЦВК, мы будзем працягваць інфармацыйную кампанію з мэтай недапусьціць павышэньня мытных пошлінаў на увоз легкавых аўтамабіляў”.

Рашэньне па рэгістрацыі ці нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы павінна быць прынятае на працягу 1 месяца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.