Партыя БНФ » Ільля Дабратвор гаворыць пра праблемы Калодзішчаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ільля Дабратвор гаворыць пра праблемы Калодзішчаў

Дададзена 08.10.2017 1:02:20 | 192 праглядаў

Старшыня Мінскай раённай арганізацыі Партыі БНФ Ілля Дабратвор заклікае жыхароў агрогордка Калодзішчы Мінскага раёна казаць аб праблемах услых. Хутка мясцовыя выбары – а раптам ва ўладаў прарэжацца слых?

7 кастрычніка ў аграгарадку Калодзішчы Мінскага раёна стартавала кампанія «Сумленныя выбары – добрыя дарогі». Старшыня Мінскай раённай арганізацыі Партыі БНФ Ілля Дабратвор і сябры яго каманды распачалі збор подпісаў за рамонт дарог у мястэчку Калодзішчы, на вуліцах, якія не трапілі ў план рамонту ў гэтым годзе.

«Мэта нашай кампаніі канструктыўная, – кажа Ілля Дабратвор. – Мы хочам, каб пры планаванні бюджэту на наступны год улады памяталі аб усіх дарогах у Калодзішчах. Там, дзе жыхары будуць падымаць гэтае пытанне, будзе асфальт. Не трэба спадзявацца на чыноўнікаў – яны не могуць ўсё ведаць, трэба дзейнічаць самім і нагадваць пра свае праблемы».

Ілля Дабратвор на працягу многіх гадоў ўздымаў пытанне якасці дарог у Калодзішчах, пісаў пра гэта ў сваіх улётках і казаў на выступах на тэлебачанні і радыё.

Перад 9 траўня ў гэтым годзе з’явіўся дэматыватар, які ілюструе якасць дарог у пасёлку:

Паводле сайту “Беларуская праўда

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.