Партыя БНФ » Суд адхіліў скаргу Моладзі БНФ на забарону шэсця 25 жніўня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суд адхіліў скаргу Моладзі БНФ на забарону шэсця 25 жніўня

Дададзена 09.10.2017 12:11:08 | 175 праглядаў

6 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска адбыўся суд па скарзе актывістаў Моладзі БНФ на Мінгарвыканкам наконт забароны правядзення святочнага шэсця 25 жніўня. Нагадваем, што тады мясцовыя ўлады дазволілі толькі мітынг у парку на плошчы Бангалор.

моладзь БНФ redНа судзе прысутнічала двое з чатырох заяўнікаў на дэманстрацыю 25 жніўня: кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі Моладзі БНФ Багдан Сакалоў і актывіст Моладзі БНФ Ягор Сяргіенка. Бок Мінгарвыканкама прадстаўляў начальнік адзела па грамадска-масавай рабоце і моладзевай палітыцы Юры Уральскі.

Актывісты ў судзе аспрэчвалі не толькі забарону на шэсце 25 жніўня гэтага года, але і канстытуцыйнасць закона аб масавых мерапрыемствах. Паседжанне прайшло спакойна і даволі хутка. Бок заяўнікаў апеляваў да артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія гарантуюць свабоду мірных сходаў, а таксама адпаведных міжнародных пактаў, якія ратыфікаваны нашай краінай. Бок выканкама, у сваю чаргу, спасылаўся на закон аб масавых мерапрыемствах. Падчас паседжання адказчык аргументаваў, што месца збору каля кінатэатра «Кастрычнік» забаронена законам: паводле п.3 арт. 9 закона аб масавых мерапрыемствах – правядзенне акцый забараняецца ў адлегласці менш за 200 метраў ад станцыі метро. Хаця ў апошнія гады менавіта гэтая пляцоўка і з’яўляецца месцам збору прадстаўнікоў апазіцыйных актывістаў на Дзень Волі і Чарнобыльскі Шлях, якія даволі часта дазваляе сам жа Мінгарвыканкам.

У выніку суд адхіліў скаргу, бо рашэнне Мінгарвыканкама адпавядае закону аб масавых мерапрыемствах. А па справе антыканстытуцыйнасці закона аб масавых мерапрыемствах спыніць разгляд па прычыне таго, што раённы суд не мае кампетэнцыю разглядаць такія справы.

Сітуацыю па судзе і перспектывы дадзенай справы пракаментаваў старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч.

Ці згодны вы з рашэннем суда? Ці можна сказаць, што актывістамі было ўсё зроблена беспамылкова?

Безумоўна, з нашага боку былі памылкі, але рашэнне беларускага суда па вызначэнні не можа быць справядлівым, бо судоў проста не «існуе». Мы так і не атрымалі адказы на свае пытанні, хоць іх было дастаткова.

Ці будзе МБНФ далей абскарджваць рашэнне суда?
Абскарджанне будзе пасля таго як мы атрымаем матывіровачную частку, разам з юрыстамі сядзем і падумаем, як лепш пабудаваць сваю абарону.

І ўсё ж такі, прасцей узгадняць мерапрыемствы ці рабіць іх несанкцыянавана? І як вы лічыце – пагоршыцца ці палепшыцца сітуацыя, калі прымуць новыя змены ў закон аб масавых мерапрыемствах?

Наконт узгадняць ці не — складанае пытанне. З аднаго боку ўзгадніць амаль немагчыма, чапляюцца практычна за ўсё, хаця можна проста запрасіць і разам калі што выправіць. З іншага боку, запрашаць людзей на несанкцыянаваную акцыю азначае падставіць іх на штрафы, суткі і выключэнні. Таму рабіць такое кожны раз таксама не выпадае. Наконт магчымых змен, то умовы хутчэй пагоршацца, чым палепшацца. Не павінна быць увогуле такога, што існуе ў нас цяпер. Павінен проста дзейнічаць паведамляльны прынцып на любое месца (акрамя некаторых выключаных) – і ўсё.

Паводле газэты “Народная Воля

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.