Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Улады не маюць волі да рэформы ЖКГ”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Улады не маюць волі да рэформы ЖКГ”

Дададзена 10.10.2017 11:34:12 | 130 праглядаў

“У беларускіх уладаў няма жадання рэфармаваць жыллёва-камунальную гаспадарку” – сказаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

«Тэарэтычна нашая жыллёва-камунальная гаспадарка здольная да рэфармавання. Прадстаўнікі беларускіх уладаў тэарэтычна ўжо рабілі захады, каб гэтае рэфармаванне адбылося. Але нават гэтыя тэарэтычныя захады ўлады не рэалізавалі. Не хапае мазгоў, не хапае жадання», – кажа госць «Гарачага каментара» старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

«Напачатку другога дзесяцігоддзя нашага стагоддзя за некаторыя паслугі беларусы ўжо плацілі больш за 100 %. Па маіх падліках, у 2002-2004 годзе за вываз смецця беларусы плацілі 102-103 %. Калі чыноўнікі кажуць, што дзяржава нешта дае беларусам, то гэта выклікае не толькі незадавальнення, але і смех. Чыноўнікі дагэтуль і самі не разабраліся ў парадку фармавання сабекошту камунальных паслугаў», – падкрэслівае Рыгор Кастусёў.

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.