Партыя БНФ » Вольга Дамаскіна: «Наўрад ці ў партыі будуць кардынальныя перамены»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вольга Дамаскіна: «Наўрад ці ў партыі будуць кардынальныя перамены»

Дададзена 12.10.2017 9:50:07 | 121 праглядаў
Днямі Партыя БНФ абрала новага старшыню. Газэта “Народная Воля” паразмаўляла з фронтаўскай актывісткай Вольгай Дамаскінай з Наваполацку, якая вылучалася на старшыню БНФ і заняла на выбарах другое месца.

Найбольшую колькасць галасоў атрымаў Рыгор Кастусёў, які і ўзначаліў адзін з найстарэйшых апазіцыйных рухаў Беларусі.

Усяго за лідэрства ў БНФ змагалася 6 чалавек.

Вольга Дамаскіна была адным з кандыдатаў.

— Усё адбылося так, як і павінна было адбыцца, — сказала «Народнай Волі» актывістка з Наваполацку. — На жаль, было вельмі мала дэлегатаў. На мой погляд, гэта сведчыць пра тое, што ў партыі ёсць праблемы. З рэгіёнамі трэба працаваць не толькі перад з’ездамі, але і ўвесь час. Сітуацыя з партыйнымі структурамі ў рэгіёнах вельмі крытычная.

— Была інфармацыя, што вашу кандыдатуру падтрымліваў цяпер ужо былы старшыня БНФ Аляксей Янукевіч…

— Менавіта так і было. Я пра гэта казала ў сваім выступе. Але потым сітуацыя змянілася. На сённяшні дзень я не пачула ад Аляксея тлумачэнняў, чаму так адбылося.

— На ваш погляд, па якім шляху зараз пойдзе партыя з новым кіраўніком?

— Не думаю, што адбудуцца кардынальныя перамены. Але хто ведае, час пакажа.

— А чым вы цяпер займацца будзеце?

— Тым чым і займалася. Напрыклад, дзейнасцю, што накіравана на пашырэнне беларускай мовы ў грамадстве. У новым фармаце працягне работу праект «Жывая Мова» у Полацку, цяпер над гэтым працуем. Ад грамадскай дзейнасці адмаўляцца не збіраюся, планаў дастаткова.

Паводле газэты “Народная воля

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.