Партыя БНФ » Заява лідэра БНФ з нагоды сытуацыі вакол помніка Тадэвушу Касьцюшку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява лідэра БНФ з нагоды сытуацыі вакол помніка Тадэвушу Касьцюшку

Дададзена 14.10.2017 11:50:18 | 463 праглядаў

У сувязі з сытуацыяй вакол адкрыцьця помніку нацыянальнаму герою Беларусі Тадэвушу Касьцюшку ў горадзе Залятурне ў Швайцарыі кіраўніцтва Партыі БНФ ў асобе старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва зрабіла адмысловую заяву.

63d64f82989a9c90929fc6e4831cПартыя БНФ:

-        Выказвае падзяку Аб’яднаньню беларусаў Швайцарыі і асабіста спадару Аляксандру Сапегу за ініцыятыву ды ажыцьцяўленьне надзвычай важнай справы – ушанаваньня памяці нашага нацыянальнага героя Тадэвуша Касьцюшкі, сьцьвярджэньня волі беларускай нацыі шанаваць гэтага выбітнага сына беларускай зямлі як свайго суайчыньніка ды абарону сапраўднай гісторыі жыцьця ды дасягненьняў Тадэвуша Касьцюшкі;

-        Асуджае дзеяньні амбасадара Рэспублікі Польшча ў Швайцарыі, скіраваныя на зьмену зьместу надпісу на ўсталяваным беларусамі Швайцарыі помніку Касьцюшку, як дэструктыўныя ды скіраваныя на правакаваньне штучных і непатрэбных канфліктаў у адносінах паміж народамі Польшчы і Беларусі, якім супольна з народам ЗША па праву належыць гонар шанаваць памяць ды ганарыцца дасягненьнямі гэтай велічнай гістарычнай постаці;

-        Заклікае МЗС Беларусі актыўна ўключыцца ў сытуацыю і абараніць як інтарэсы Аб’яднаньня беларусаў Швайцарыі, так і нацыянальныя інтарэсы краіны ў гэтым канфлікце. Таксама заклікаем МЗС Беларусі даць даручэньне ўсім амбасадам ды замежным прадстаўніцтвам Беларусі падрыхтаваць ды правесьці ў краінах свайго разьмяшчэньня мерапрыемствы да 4 лютага 2018 году (гадавіны дня нараджэньня Касьцюшкі), каб ушанаваць памяць нашага славутага земляка ды данесьці да  палітычных ды інтэлектуальных элітаў гэтых краінаў беларускі погляд на асобу Тадэвуша Касьцюшкі;

-        Заклікае Міністэрства абароны Беларусі надаць вайсковай вучэльні ў Менску імя Тадэвуша Касьцюшкі замест імя расейскага дзеяча Суворава, які кіраваў задушэньнем паўстаньня нашых продкаў за вызваленьне Бацькаўшчыны;

-        Заклікае беларусаў далучыцца да ініцыятываў рэгіянальных арганізацыяў Партыі БНФ па ўшанаваньні ды мэмарыялізацыі мясьцінаў Беларусі, зьвязаных з дзейнасьцю герояў паўстаньня 1794 году;

-        Заклікае беларусаў фінансава падтрымаць ініцыятыву па ўсталяваньні помніку Тадэвушу Касьцюшку ў Беларусі, арганізаваную сп. Глебам Лабадзенкам

  • Polina Antoniuk

    A što Tadevuš Kaściuška chacia ž by adziny raz u svaim žyćci nazvaŭsia byŭ nie Litvinam ci Palakam, a Biełarusam ?! Jon što, zmahaŭsia kaliś za Biełaruś ?! To z jakoje chalery vy, zmaskalenyja z maskalskaj mianuškaj “biełorussy”, namahajeciesia ŭpisać na pomniku słavutaha Litvina – “syn Biełarusi”??? Radžu vam pasiabravać z hałavoju i nie čapać Litvinaŭ, bo Litviny – nie Biełarusy!
    Kab zaraz Res.Biełaruś uvachodziła ŭ skład Rasieji (što jość całkam mažlivym da siočasu) vy b damahalisia, kab na pomniku Kaściušku było zapisana – “Костюшко, сыну России”… :)

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.