Партыя БНФ » Сябра БНФ у Баранавічах выйшаў зь плякатам з нагоды сьмерці жаўнера
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ у Баранавічах выйшаў зь плякатам з нагоды сьмерці жаўнера

Дададзена 15.10.2017 9:59:35 | 209 праглядаў

Баранавіцкі актывіст Партыі БНФ Мікола Чарнавус выйшаў зь плякатам з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з выпадкам гібелі салдата ў Печах.

«Павесіўся салдат — камандзіра пад суд. Галоўнакамандуючага — звольніць!» — тэкст на плякаце, зь якім пратэставаў Мікола Чарнавус.

Галоўнакамандуючым у Беларусі зьяўляецца Аляксандар Лукашэнка.

Як распавёў баранавіцкі праваабаронца Аляксандар Вайцешык, акцыя прайшла спакойна, ніхто прэтэнзіяў да Чарнавуса не выказваў, міліцыі не было бачна.

3 кастрычніка цела салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Паводле праверкі, якую правялі ў вайсковай частцы, прычынай сьмерці салдата нібыта стаў суіцыд. Але сваякі і сябры Аляксандра Коржыча з гэтай вэрсіяй не пагадзіліся і перадалі ў рэдакцыю Свабоды фотаздымкі ягонага цела са сьлядамі прыжыцьцёвых траўмаў. Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадзтве.6FDDD8AC-3A39-4073-A781-B852E6A07C25_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s

Паводле Радыё Свабода

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.