Партыя БНФ » З актывіста БНФ у Пінску намагаюцца спагнаць грошы за ўтрыманьне пад адміністратыўным арыштам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


З актывіста БНФ у Пінску намагаюцца спагнаць грошы за ўтрыманьне пад адміністратыўным арыштам

Дададзена 16.10.2017 12:02:42 | 150 праглядаў

У Пінску, з усіх грамадскіх актывістаў, якія адсядзелі суткі ў мясцовым ізалятары за ўдзел у вясновых акцыях “недармаедаў”, спрабуюць спагнаць грошы за ўтрыманне.

Рамановіч БНФ ПінскАкрамя таго, трэба выплаціць адсотак за працу Аддзела прымусовага выканання. Cябра Партыі БНФ Алесь Рамановіч паведаміў, што гатовы быў адразу разлічыцца за ўтрыманне ў ізалятары, але яму далі рахунак, які праз пару дзён заблакавалі.

– Калі выйшаў, я хацеў заплаціць. Я нават пайшоў даведацца пра рахунак. Але ж яны хацелі, каб я прынёс грошы наяўнымі. Я тады спрачаўся з намеснікам, які замяняў начальніка ІЧУ, таму што таго не было. Спрачаўся з паўгадзіны, але ўсё ж такі ён мне даў той рахунак. Як потым высветлілася, праз пару дзён гэты рахунак перастаў дзейнічаць, ён змяніўся на другі. Я тады проста напраста не заплаціў.

Нагадаем, што ў красавіку пяць пінчукоў атрымалі арышт і штраф за ўдзел у мясцовых акцыях “недармаедаў”, а яшчэ 15 гараджан атрымалі штрафы ад 10 до 20 базавых велічыняў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.