Партыя БНФ » Хто такі Рыгор Кастусёў?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Хто такі Рыгор Кастусёў?

Дададзена 17.10.2017 1:13:06 | 172 праглядаў

Аршанскі рэгіянальны партал orsha.eu зьвяртае ўвагу чытачоў, што новаабраны старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў на сёняшні дзень ёсьць адзіным кіраўніком зарэгістраванай партыі ў Беларусі, які мае непасрэднае дачыненне да гэтага рэгіёну. Хто ж такі Рыгор Андрэевіч Кастусёў?

Кастусёў 18На сёняшні дзень Рыгору Андрэевічу 60 год, што для беларускіх палітыкаў нармальны (не стары і не малады) ўзрост. Нарадзіўся ён у вёсцы цяхнін Бялыніцкага раёну 17 красавіка 1957 года, але найбольш значная частка жыцця звязана з раёнамі МАгілёўскай вобласці суседнімі з Аршанскім раёнам. Пад час працы ў мясцовай гаспадарцы “Друць” (тут ён пачаў працаваць адразу пасля сканчэння школы ў якасці шэраговага рабочага) Рыгор Кастусёў паступае ў Горацкую акадэмію. Пасля сканчэння навучання вяртаецца ў родны раён, кіруе некаторы час сельскагаспадарчым прадпрыемствам “Іскра”, а потым быў запрошаны ў Шклоўскі раён. На Шклоўшчыне Кастусёў спачатку быў галоўным механікам мясцовага МПМК, а з 1995 года ўзначаліў мясцовую камунальную гаспадарку. На гэтай пасадзе Рыгор Андрэевіч не раз узнагароджваўся, хаця мясцовыя пра яго адгукаліся як пра вельмі жорсткага і патрабавальнага кіраўніка. Менавіта на гэты час прыходзіцца правядзенне ў раёне “Дажынак” звязаных з велізарнай колькасцю рамонтаў і рэканструкцыяў, якія ляглі на плечы кіраўніка камунальшчыкаў.

Не зважаючы на ўзнагароды, у 2001 годзе Кастусёў быў вымушаны сыйсці з пасады па палітычных матывах – у гэты час ён актыўна ўдзельнічаў у палітыцы, быў кіраўніком выбарчыш штабоў і сам вылучаўся на выбары ў якасці кандыдата. Пасля звальнення з дзяржаўнай службы Кастусёў цалкам сыходзіць у палітыку і бізнэс: узначальвае Магілёўскую абласную арганізацыю Партыі БНФ і кіруе некалькімі бізнэс-кампаніямі. У 2010 годзе Рыгор Андрэевіч вылучаўся ад Партыі БНФ на прэзідэнцкія выбары – у тым годзе Беларусь перажыла, можна сказаць, “парад кандыдатаў у прэзідэнты”.

У Беларускім народным Фронце Кастусёў, дарэчы, з моманту яго заснавання. Як сябра Партыі БНФ тройчы выбіраўся дэпутатам мясцовых саветаў

Выхаваў траіх дзяцей.

Паводле аршанскага рэгіянальнага парталу Orsha.eu

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.