Партыя БНФ » Сябры БНФ аднаўляюць народны мемарыял паўстанцам 1863 года
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябры БНФ аднаўляюць народны мемарыял паўстанцам 1863 года

Дададзена 18.10.2017 12:02:23 | 596 праглядаў

Сябры Партыі БНФ і іншых дэмакратычных арганізацый Лідчыны аднаўляюць народны мемарыял паўстанцам 1863 года ва ўрочышчы Крыжы.

Яны займаюцца аднаўленнем памятных крыжоў, усталяваных тут 22 гады таму. Па словах сябры Сойму Партыі БНФ  Вітольда Ашурка, мясцовыя ўлады павінны прызнаць гэты мемарыял і легалізаваць яго для правядзення памятных мерапрыемстваў:

– Тут пэўны мемарыял, дзе пахаваны людзі. І ён патрабуе павагі. Мы спадзяемся, што ўлады ўсё ж не пойдуць на недарэчную канфрантацыю. Тут ужо справа нават не палітычная, а справа звычайнай павагі да людзей.

Актывісты, якія займаюцца аднаўленнем мемарыяла “Крыжы”, спадзяюцца, што з часам гэтае месца стане памятным не толькі ў маштабах Лідчыны, але і Гарадзеншчыны, і будзе мець агульнанацыянальны статус.

Як зазначыў сябра Партыі БНФ Валер Мінец, для гэтага трэба ў першую чаргу пачаць супрацу з уладамі, а таксама папулярызаваць памятнае месца сярод моладзі ў рамках патрыятычнага выхавання:

– У першую чаргу гэта праца з уладамі. Тут без дамовы з уладамі дакладна нічога не атрымаецца. Другое – гэта праца з моладдзю, каб рабіць нейкія экскурсы. Каб мы маглі распавесці, што тут адбывалася, што для нас памяць пра загінулых паўстанцаў. І дзякуючы чаму і чыім учынкам сёння існуе наша суверэнная і незалежная Рэспубліка Беларусь.

Памятнае месца ва ўрочышчы Крыжы, на месцы бою невядомых паўстанцаў у 1863 годзе, паміж вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы, узнікла яшчэ ў міжваенны час. Тут быў каменны помнік, які ў свой час знішчылі камуністычныя ўлады. Папярэдні драўляны крыж з тых часоў прастаяў тут да сярэдзіны 90-х гадоў, пасля чаго быў заменены на сучасныя, якія і адрэстаўравалі актывісты.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.