Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў распавёў Радыё Рацыя пра працу на новай пасадзе старшыні БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў распавёў Радыё Рацыя пра працу на новай пасадзе старшыні БНФ

Дададзена 21.10.2017 4:07:18 | 179 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя пра тое, як яму працуецца на новай пасадзе. Нагадаем, што Рыгор Кастусёў быў абраны старшынём Партыі на з’ездзе 30 верасня.

Кастусёў 32Рыгор Кастусёў: Па вялікiм рахунку, нічога новага для мяне ў працы няма, бо доўгі час быў намеснікам кіраўніка партыі. Хіба што зараз большы аб’ём працы даводзіцца рабіць.

 

Радыё Рацыя: Пасля з’езда шмат казалі, што ў партыі ёсць складанасці з фінансамі…

Рыгор Кастусёў: На жаль, праблема існуе, таму шукаем грошы. Найперш спрабуем задзейнічаць унутраныя рэзервы, ёсць нейкія ахвяраванні ад сябраў партыі. Спадзяюся, што праблему вырашым, хаця сітуацыя складаная. Багатыя людзі не асабліва ідуць насустрач, даводзіцца збіраць фінансы па кроплі.

Радыё Рацыя: Вы ўжо вызначылі свой фармат удзелу ў мясцовых выбарах?

Рыгор Кастусёў: Па-першае, партыя ў выбарчай кампаніі будзе прымаць удзел у любым выпадку. І галоўная наша задача падчас гэтых выбараў – даць дарогу моладзі. Няхай спрабуе сілы, рыхтуецца да парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Мы, дарэчы, ужо зараз думаем пра фарміраванне каманды на прэзідэнцкія выбары.

Радыё Рацыя: Колькі кандыдатаў плануеце вылучыць на мясцовыя выбары?

Рыгор Кастусёў: Каля ста чалавек. Акрамя таго, прымем удзел у назіранні.

Радыё Рацыя: На наступных прэзідэнцкіх выбарах не будзеце вылучаць сваю кандыдатуру?

Рыгор Кастусёў: Пакуль што трэба больш маладых падштурхоўваць да ўдзелу ў вялікай палітыцы, але час пакажа, як будуць складвацца абставіны.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.