Партыя БНФ » Слонімцы хочуць нармальнай дарогі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Слонімцы хочуць нармальнай дарогі

Дададзена 22.10.2017 9:32:33 | 188 праглядаў

У Слоніме з ініцыятывы мясцовых актывістаў Беларускага Народнага Фронту сабраныя подпісы за рамонт дарогі.

Жыхары вуліцы Яршова ў Слоніме незадаволены тым, што ўчастак дарогі ад прадуктовай крамы “Світанак” № 21 да дома № 32 знаходзіцца ў нездавальняючым стане. Усё дарожнае пакрыццё ў ямах і патрабуе рамонту. Хадзіць і ездзіць па гэтай дарозе небяспечна, асабліва ў дажджлівае надвор’е.

Каб дабіцца вырашэння дадзенай праблемы, жыхары вуліцы Яршова звярнуліся з пісьмовым зваротам да дырэктара Слонімскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алега Конана з просьбай адрамантаваць дарогу.

“Мы спадзяемся на пазітыўнае рашэнне нашай просьбы і цяпер чакаем сустрэчы з прадстаўнікамі ЖКГ і пісьмовага адказу.” — зазначыў актывіст Беларускага народнага фронту Павел Севасцьян, які ініцыяваў збор подпісаў пад зваротам.

Паводле рэгіянальнага сайту “Слонім Блог

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.