Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ Юрый Чавусаў камэнтуе праект зьменаў у Закон “Аб масавых мерапрыемствах”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ Юрый Чавусаў камэнтуе праект зьменаў у Закон “Аб масавых мерапрыемствах”

Дададзена 24.10.2017 11:39:33 | 628 праглядаў

Урад Беларусі прадставіў у парламент законапраект аб унясенні зменаў у закон «Аб масавых мерапрыемствах». Асноўнае новаўвядзенне – пераход да заяўнага прынцыпу пры іх правядзенні. Гэта значыць, ва ўладаў можна будзе не прасіць дазволу на акцыю, а проста паведаміць пра яе.

59«Лібералізацыя? Гаворка вядзецца толькі пра некаторыя элементы заяўнага прынцыпу. Але ён і так дзейнічаў падчас выбарчых кампаніяў», – зазначае сябра Сойму Партыі БНФ, юрыст Юрый Чавусаў у перадачы “Размова дня” на тэлеканале Белсат.

Прычым паведамляць пра правядзенне масавага мерапрыемства можна было за два дні да яго, згодна ж з законапраектам уводзіцца 10-дзённы тэрмін. Пры гэтым ва ўладаў застаецца магчымасць даць забарону, кажа Чавусаў.

І адзначае, што разам з гэтым прадугледжваецца ўзаконенне шэрагу «негатыўных практык абмежавання свабоды сходаў».

Сярод іншага, калі раней забаранялася паведамляць пра месца і час акцыяў да дазволу на іх правядзенне, то цяпер можна будзе атрымаць пакаранне нават за заклікі без канкрэтыкі. «Напрыклад, годна адсвяткаваць 100-годдзе БНР. Гэта значыць, што і тым самым СМІ будзе складаней інфармаваць людзей пра планы палітыкаў», – кажа Чавусаў.

Штрафамі за акцыі цяпер улады змогуць караць не толькі фізічных асобаў, але і партыі з грамадскімі арганізацыямі.

Прычым значна большымі. Скажам, у памеры 100 базавых велічынь. «Можна спрагназаваць, што цяпер масавыя мерапрыемствы будуць ладзіцца грамадзянамі, якія не належаць да зарэгістраваных структураў. Улады такім чынам радыкалізуюць нейкую плынь у пратэставым палітычным руху», – гаворыць эксперт.

Зарэгістраваныя ж структуры стануць, верагодна, больш падпарадкаванымі.

Больш падрабязнасцяў пра законапраект зменаў у закон «Аб масавых мерапрыемствах» – у поўным выданні «Размовы дня» з Уладзімірам Мацкевічам.

 

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.